У СВК імя Варанецкага аграрыі ведаюць сваю справу

Лента новостей Сельское хозяйство

Генрых Куклеўскі
Генрых Куклеўскі

СВК імя Варанецкага падтрым­лівае сваё высокае званне флагмана на Бераставіччыне. Да сяўбы ў гэтай моцнай гаспадарцы кожны год падыходзяць у “поўным узбраенні”. Раннія збожжавыя і зернебабовыя культуры (акрамя кукурузы, грэчкі і проса) тут пасеялі на працягу двух тыдняў, у аптымальны тэрмін і з захаваннем сучасных эфектыўных тэхналогій. Пад авёс у СВК імя Варанецкага было адведзена 20 гектараў, пад ячмень – 180, пад пшаніцу – 100 і пад зернебабовыя – 160 гектараў. Заканчвалі гэты важны від работ і адначасова пачыналі сеяць цукровыя буракі, кукурузу на зерне. А ў чацвер, калі мне давялося пабываць у гэтай гаспадарцы, накрапваў дробны дожджык, тэхніка “адпачывала”, а перад гэтым прайшлі яшчэ і моцныя дажджы.

Аляксандр Навумовіч
Аляксандр Навумовіч

Механізатар Аляксандр Наву­мовіч сёлета рыхтаваў глебу пад сяўбу, сеяў рапс, цукровыя буракі. На сяўбе ён дзявяты год, паказвае добры прыклад маладым. А механізатар Генрых Куклеўскі шчыруе на палях сельгаскааператыва трэці год, заняты на сяўбе цукровых буракоў.
Пройдзе зусім мала часу, і на Бераставіччыне пасевы сваёй роўнай зялёнай густой “шчоткай” будуць радаваць вока.
Ніна Наддэ,
фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *