У СВК “Цецяроўка” ўбіраюць кукурузу

Лента новостей

У СВК “Цецяроўка” ў гэтым годзе намечана нарыхтаваць 31 тысячу тон кукурузнага сіласу, нарыхтавана ўжо каля пяці тысяч тон. Нядаўна тут купілі новы кормаўборачны камбайн “Джон Дзір”. Ранейшы такі камбайн праслужыў ужо нямала гадоў, узнікла патрэба ў яшчэ адным.
На ўборцы кукурузы заняты вопытны механізатар Віктар Ярмолік, побач з ім на трактары МТЗ-12-21 падбірае здробненую зялёную масу малады механізатар Аляксей Новік. Адлік працоўнага стажу Віктара ў гаспадарцы ўжо 15 гадоў. Аляксей нядаўна закончыў Жыровіцкі аграрны каледж, любіць тэхніку, вывучыўся на механіка. Энерганасычаны камбайн убірае прыкладна 20 гектараў у дзень, калі дазваляе надвор’е. Раней Віктар на “Джон Дзіры” не працаваў, ён вельмі задаволены гэтай машынай.
Ніна Наддэ, фота аўтара



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *