У СВК “Малабераставіцкі элітгас” стараюцца, каб была аддача

Лента новостей

IMG_2663У СВК “Малабераставіцкі элітгас” не толькі вырошчваюць элітнае насенне для ўласных патрэб, але і на працягу многіх гадоў ужо прадаюць яго іншым сельгаскааператывам краіны. У раслінаводаў з Бераставіччыны – добрая рэпутацыя, пакупнікі ведаюць, што наша насенне не падвядзе. Таму вясна – асабліва важная пара для мясцовых аграрыяў, менавіта ў гэтыя напружаныя дні закладваецца новы шчодры ўраджай.
Вялікая ўвага ў гаспадарцы надаецца своечасовай падрыхтоўцы тэхнікі да веснавых работ. Дзяржаўны тэхагляд у гэтай гаспадарцы прайшлі ў канцы сакавіка 56 трактароў і 4 прычэпы да іх. Кожны год да яго рыхтуюцца загадзя, рамантуюць тэхніку, фарбуюць, трымаюць у полі зроку таксама забеспячэнне яе неабходнымі сродкамі супрацьпажарнай бяспекі. Пад яравыя культуры ў гэтым годзе ў СВК “Малабераставіцкі элітгас” адведзена 945 гектараў. Якасную падрыхтоўку глебы пачалі, як толькі тэхніка змагла выйсці ў поле. З кожным годам тут павышаецца культура земляробства, што дазваляе гаспадарыць эфектыўна.
Вопытныя механізатары Юрый Гурскі і Алег Садаўнічы (на здымку) удзельнічалі ў падрыхтоўцы тэхнікі, з самага лепшага боку праявілі сябе ў час ворыва і сяўбы ранніх яравых. Усё, што ім даручаць, выконваюць па-майстэрску. Разам з іншымі трактарыстамі яны складаюць тут сапраўднае “моцнае звяно”, без якога не можа быць сучаснага эфектыўнага гаспадарання.
Вясеннія палявыя работы ў СВК “Малабераставіцкі элітгас” вядуцца ў звычайным рэжыме, належныя агратэхнічныя прыёмы і тэхналогіі захоўваюцца.
Ніна Наддэ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *