У СВК “Малабераставіцкі элітгас” сеюць азімы рапс

Лента новостей

Рапс – рэнтабельная, выгадная культура. У СВК “Малабераставіцкі элітгас” яго элітнае насенне традыцыйна прадаюць гаспадаркам не толькі вобласці, але і рэспублікі. Ураджайнасць у гэтым годзе была 24 з паловай цэнтнера з гектара. Пад ураджай наступнага года запланавана пасеяць тут 300 гектараў. З азімых культур, пасля таго, як закончаць сеяць рапс, прыступяць да сяўбы пшаніцы – 500 гектараў і трыцікале – 1000.
Сяўба рапса вядзецца насеннем гатунку “Арсенал”, а таксама перспектыўнымі гатункамі “Зорны” і “Прагрэс”, якія гаспадарка набыла ў Інстытуце земляробства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Вялікая ўвага надаецца захаванню сучасных тэхналогій.
А шчыраваў на полі на гэтым тыдні ў “Малабераставіцкім элітгасе” вопытны сейбіт Валянцін Хакала. Яму даверылі новы айчынны трактар МТЗ 30–22 з нямецкім рухавіком і спаранымі коламі. Пасяўны агрэгат беларускай вытворчасці захоплівае па 6 метраў. Пачынае сеяць механізатар у 6 гадзін ранку, а працоўны дзень яго працягваецца да самага вечара. У гаспадарцы адзначаюць высокае майстэрства гэтага адказнага чалавека. Галоўны аграном гаспадаркі Мікалай Міхальчык з павагай гаворыць пра такіх людзей, як Валянцін Хакала, якім можна даверыць любую справу.
Ніна Наддэ,
фота аўтара



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *