У СВК “Малабераставіцкі элітгас” пачалі ўбіраць бульбу

Лента новостей

У СВК “Малабераставіцкі эліт­­гас” прыступілі да ўборкі другога хлеба. Гэты здымак я зрабіла пазаўчора на полі каля вёскі Ёдзічы. Тут ўбіралі бульбу беларускай селекцыі “Скарб”, а яшчэ ёсць у элітнай гаспадарцы “Янка”, “Рагнеда”, “Бриз”, “Универсал”. Ураджайнасць складае 320 цэнтнераў з гектара, а работа людзям у радасць, таму што тэхніка выдатная.
Вопытны механізатар Іван Якаў­чук кіруе трактарам МТЗ-1221, да якога прычэплены ня­мецкі камбайн. Убірае бульбу з дапамогай такой тэхнікі ён другі сезон. Камбайнам механізатар кіруе з пульта ў трактары.
Пры добрым надвор’і, як ад­значылі работнікі, можна ўбраць да двух з паловай гектараў. Выходзяць на працу ў поле яны з самага ранку, а заканчваюць работу вечарам, калі сонца хаваецца за гарызонт. Тут іх два разы кормяць. Добра механізаваная праца радуе жанчын, якія на камбайне аддзяляюць камяні ад бульбы, у іх ёсць спецыяльныя акуляры ад пылу і рэспіратары. Камяні-такі трапляюцца, нягледзячы на тое, што іх кожны год збіраюць на палетках. Жанчыны ў захапленні ад “ра­зумнай машыны”, якая настолькі палегчыла цяжкую ручную працу. Можна сказаць, што на двары сапраўды 21-е стагоддзе!
Ніна Наддэ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *