У СВК “Алекшыцы” гаспадараць эфектыўна

Лента новостей

IMG_0039-300x224У рэспубліцы нямала сельгаскааператываў, якія паказваюць прыклады ўдалага гаспадарання ў сённяшніх няпростых эканамічных умовах, могуць служыць добрым узорам для іншых. Адзін з іх – гэта СВК “Алекшыцы”, дзе крок за крокам умацоўваецца аграрная вытворчасць. Тут вялікую ўвагу надаюць укараненню сучасных тэхналогій, закупу новай эфектыўнай тэхнікі, клопату аб людзях, таму ёсць і адпаведная аддача.
Парадавала ў гэтым годзе малочная жывёлагадоўля. Валавая вытворчасць малака за 10 месяцаў дасягнула 6930 тон, рост склаў 109,3 працэнта ў параўнанні з такім жа перыядам мінулага года. Надой на карову ў гэтым сельгаскааператыве – 7034 кілаграмы, такую высокую планку ўзялі нешматлікія гаспадаркі ў краіне. У СВК “Алекшыцы” гэта стала заканамерным вынікам эфектыўнага раскрыцця генетычнага патэнцыялу буйной рагатай жывёлы, добрага догляду і кармлення. Вышэйшым гатункам тут прададзена 99,5 працэнта каштоўнай сыравіны, што на 0,7 працэнта больш, чым за такі ж леташні час. Тлустасць малака – 3,7 працэнта, таварнасць – 92,2 працэнта.
Сучасны малочнатаварны комплекс дае 84 працэнты ад усёй вытворчасці малака ў гаспадарцы. Акупнасць комплексу пры эфектыўнай рабоце не падлягае сумненню. Надой на карову за 10 месяцаў тут склаў 7161 кілаграм, што на 127 кілаграм больш, чым за такі ж час мінулага года. Вялікую ролю ў такім важкім “плюсе” адыгралі моцная кармавая база і зладжаны дружны калектыў.
Рэнтабельнасць малочнай вытворчасці вельмі высокая – 74,5 працэнта. Паспрыяла такому поспеху і дастойная закупачная цана на запатрабаваную прадукцыю. Вытворчасць малака выгадная.
Валавая прывага буйной рагатай жывёлы па гаспадарцы за 10 месяцаў дасягнула 1648 тон, што на 39 тон больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. На адкорме такі паказчык – 1051 тона (плюс 23 тоны), на дарошчванні – 597 тон (плюс 16 тон). Асноўным вытворцам мяса буйной рагатай жывёлы ў СВК “Алекшыцы” з’яўляецца комплекс па адкорму і дарошчванні буйной рагатай жывёлы. На яго долю прыходзіцца 90 працэнтаў ад ўсёй вытворчасці мяса ў сельгаскааператыве. Сярэднясутачная прывага па комплексу складае 1026 грамаў, на адкорме – 1126 грамаў, на дарошчванні – 880 грамаў. Тут працуе выдатны калектыў, які ўзначальвае вопытны кіраўнік Норберт Малецкі. Аднак пры такіх добрых паказчыках вытворчасць ялавічыны ўсё ж нерэнтабельная з-за недастатковай закупачнай цаны.
Пры рэнтабельнасці па гаспадарцы прыкладна 19 працэнтаў за год тут чакаюць атрымаць ад рэалізацыі прадукцыі, работ і паслуг 13 мільярдаў 767 мільёнаў рублёў прыбытку. Прыбытковымі з’яўляюцца таксама ўсе культуры ў раслінаводстве.
Ніна Наддэ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *