У раённым таварыстве выратавання на вадзе падвялі вынікі, вызначылі задачы

Лента новостей

У пачатку сакавіка на базе Бераставіцкага дзяржаўнага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя адбыўся традыцыйны штогадовы сход старшынь пярвічных арганізацый і прадстаўнікоў калектыўных членаў арганізацыі выратавання на вадзе.
На сходзе былі падведзены вынікі работы за мінулы год і пастаўлены задачы на 2011 год.
Старшыня раённай арганізацыі М.К.Станкевіч паведаміў, у прыватнасці, што ў цяперашні час у раёне дзейнічаюць 50 пярвічных арганізацый, 22 з якіх— у навучальных установах, 28 — у працоўных калектывах. Усяго яны налічваюць звыш 1700 чалавек. Летась было створана 5 новых пярвічных арганізацый, а ў гэтым годзе плануецца стварэнне яшчэ трох пярвічак. Што датычыцца прафілактычнай работы, то тут М.К.Станкевіч адзначыў, што ў мінулым годзе былі арганізаваны 51 выступленне і 111 размоў у працоўных калектывах, навучальных установах, дэманстраваліся 30 дакументальных кінастужак на тэму бяспекі на вадзе і на лёдзе, у якіх размова ішла пра спосабы выратавання і аказання першай дапамогі пацярпелым на вадзе. Акрамя гэтага, па словах М.К.Станкевіча, пытанням прафілактыкі прысвячаліся выступленні на старонках раённай газеты і ў радыёперадачах. І яшчэ, у мінулым годзе быў аб’яўлены конкурс сярод навучальных устаноў раёна на лепшы вугалок таварыства выратавання на вадзе і лепшы малюнак на гэту тэматыку. Пераможцамі ў ім адпаведна сталі Масалянскі дзіцячы сад-школа і Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці п.Пагранічны.
Вікторыя ДЗЕРЖАНОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *