У Музеі Вавёркі ў Бераставіцы пачала дзейнічаць персанальная фотавыстава Мікалая Гулінскага “Птушкі вакол нас”

Лента новостей

Персанальная фотавыстава Мікалая Гулінскага “Птушкі вакол нас” пачала дзейнічаць у Музеі Вавёркі. Трыццаць пяць незвычайна прыгожых здымкаў птушак, распаўсюджаных на Гродзеншчыне і ў Бераставіцкім раёне ў тым ліку, зроблены якаснай фотатэхнікай, буйным планам і ў цікавых ракурсах, а таму ад фотаработ проста не адвесці вачэй.

Мікалай Гулінскі – наш зямляк, родам з в. Хмеліска. Ён – палкоўнік у адстаўцы і фатограф-аматар. А яшчэ – ганаровы сябра грамадскага аб’яднання “Ахова птушак Бацькаўшчыны” і бёрдвотчар, ці назіральнік за птушкамі. Здымкі Мікалая Гулінскага служаць упрыгожаннем замежных анімалістычных кніг і часопісаў, вокладак айчынных «Роднай прыроды» і «Лесавіка», твораў Алеся Бадака і Уладзіміра Ягоўдзіка. А цяпер яны сталі даступныя і ўвазе жыхароў Вялікай Бераставіцы.
Дарэчы, у пятніцу, 10 жніўня, у 16 гадзін, у Музеі Вавёркі адбудзецца сустрэча з аўтарам выставы. Запрашаем у музей.
Святлана Ганчарова, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *