У гімназіі аг.Пагранічны прайшла V раённая навукова-практычная канферэнцыя даследчых работ

Лента новостей

IMG_3124 IMG_3129 IMG_3137 IMG_3145 IMG_3151 IMG_3154 IMG_3166 IMG_3171IMG_3192 IMG_3202 IMG_3217 IMG_3239 IMG_3240 IMG_3241 IMG_3248 IMG_3253IMG_315115 сакавіка на базе гімназіі аг.Пагранічны прайшла V раённая навукова-практычная канферэнцыя даследчых работ навучэнцаў устаноў адукацыі нашага раёна, якая сабрала школьнікаў, здольных да навуковага даследавання, зацікаўленых у павышэнні свайго інтэлектуальнага і культурнага ўзроўню, якія пад кіраўніцтвам сваіх настаўнікаў імкнуцца да паглыблення ведаў у розных галінах навукі.
Практыкай даказана, што выконваючы ўласнае даследаванне, вучань не толькі набывае новыя веды, але і засвойвае новыя спосабы дзейнасці, развівае інтэлект, здольнасць да творчасці, становіцца больш самастойным, адказным, мэтанакіраваным. Улічваючы гэта, у школах вядзецца актыўнае ўключэнне вучняў у працэс самаадукацыі і самаразвіцця, знаёмства з метадамі і прыёмамі навуковага пошуку. Менавіта таму з кожным годам колькасць юных даследчыкаў пастаянна ўзрастае.
У сёлетняй раённай канференцыі прымалі ўдзел 68 школьнікаў 3-11 класаў з усіх устаноў адукацыі нашага раёна. Упершыню ў гэтым годзе працавала секцыя пачатковых класаў, на якую прыехалі самыя маленькія даследчыкі, што толькі робяць свае першыя крокі ў нязведаны свет навукі. Старэйшыя вучні прадстаўлялі і абаранялі свае даследчыя работы ў секцыях прыродазнаўчага кірунку (біялогія, экалогія, хімія, геаграфія), гуманітарнага (гісторыя, грамадазнаўства, краязнаўства), фізіка-матэматычнага (фізіка, матэматыка, інфарматыка), а таксама ў секцыях рускай мовы і літаратуры, беларускай мовы і літаратуры і замежных моў.
Усяго на канферэнцыю было заяўлена 50 даследчых работ, і, несумненна, кожная з іх прадстаўляла сваю цікавасць. Пасля абароны праектаў журы вызначыла пераможцаў у кожнай секцыі.
У секцыі пачатковых класаў першае месца заняла даследчая работа “У кашы сіла наша?” Кацярыны Каваленя, Канстанціна Каскевіча і Марыі Гірэнь з Вялікабераставіцкай СШ (кіраўнік – А.М.Парманчук).
Лепшымі праектамі прыродазнаўчага кірунку сталі работы “Інвазійныя віды раслін аг.Масаляны і яго ваколіц” (Алена Максімік, Масалянскі яслі-сад-БШ, кіраўнік – А.У.Курчыцкая) і “Уплыў электрамагнітнага выпраменьвання мабільнага тэлефона на прарастанне насення і рост фасолі звычайнай” (Кацярына Грыгалец і Кацярына Сідаровіч, гімназія аг.Пагранічны, кіраўнік – Т.А.Паланейчык).
У секцыі фізіка-матэматычнага кірунку перамогу атрымаў праект “БІТ і ХІТ (біялагічныя і хімічныя крыніцы току сваімі рукамі)” Мікалая Арышчанкі з Канюхоўскага ясляў-сада-СШ (кіраўнік – Л.А.Арышчанка).
Сярод праектаў, прадстаўленых у секцыі гуманітарнага кірунку, найбольш цікавымі былі даследчыя работы “Князі Масальскія – лідары гарадзенскай шляхты” (Андрэй Антоненка, Масалянскі яслі-сад-БШ, кіраўнік – Г.У.Румак) і “Людзі з добрым сэрцам” (аб падзеях 23 чэрвеня 1941 года на чыгуначнай станцыі Бераставіца) (Дар’я Канецкая і Ганна Васько, гімназія аг.Пагранічны, кіраўнік – Л.А.Турок).
IMG_3292 IMG_3288 IMG_3280 IMG_3256Першае месца ў секцыі беларускай мовы і літаратуры заняла работа “Вялікдзень і яго адлюстраванне ў паэме Я.Коласа “Новая зямля” Алены Пупковай з Вялікаэйсмантаўскай СШ (кіраўнік – І.І.Швек).
А работы “Семантыка імёнаў герояў рускіх народных чароўных казак” (Ганна Сіцько, Малабераставіцкая СШ, кіраўнік – А.Б.Кот) і “Моўныя гульні ў рэкламе” (Вераніка Бурая, гімназія аг.Пагранічны, кіраўнік – Т.А.Кароль) прызнаны лепшымі ў секцыі рускай мовы і літаратуры.
У секцыі замежных моў найбольш цікавым журы прызнала праект Ганны Пугачэўскай з Пархімаўскай БШ “Моўныя мадэлі прывітання ў праекце посткросінг” (кіраўнік – А.У.Мароз).
Усяго па выніках канферэнцыі дыпломамі розных ступеняў узнагароджаны 31 юны даследчык.
Найбольш “багатымі” на прызавыя месцы аказаліся гімназія аг.Пагранічны (8 месцаў), Малабераставіцкая СШ (5 месцаў) і Вялікабераставіцкая СШ (4 месцы).
IMG_3175Пераможцы раённай канферэнцыі змогуць прадставіць свае даследчыя праекты на абласной канферэнцыі “Крыштальная Альфа-2014”, якая пройдзе ў лістападзе гэтага года ў Гродне.
IMG_3160Ірына Міклаш, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *