У Год кнігі асаблівую ўвагу бібліятэкі Бераставіцкага раёна ўдзеляць айчыннай літаратуры

Лента новостей

У Беларусі 2012-ы год аб’яўлены Годам кнігі. Адпаведны ўказ падпісаны Прэзідэнтам краіны. Нягледзячы на тэхнічны прагрэс, на наяўнасць шматлікіх электронных бібліятэк, увасабленнем кнігі ўсё ж застаецца папяровае, а не электроннае выданне.

— Год сёлетні пройдзе пад знакам класікаў беларускай літаратуры Купалы і Коласа,— расказвае дырэктар Бераставіцкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Таццяна Марцішэвіч (на здымку).—130-годдзе песняроў будуць адзначаць на дзяржаўным узроўні. Створаны аргкамітэт па святкаванні гэтай юбілейнай даты. На 2012-ы год прыпадае і 100-годдзе Максіма Танка… Асноўная мэта Года кнігі—стымуляванне цікавасці жыхароў Беларусі да беларускамоўнай літаратуры, павышэнне ролі мастацкай кнігі ў культурным жыцці краіны. У рамках рэспубліканскай акцыі “Чытаем па-беларуску!”, аб’яўленай у свой час рэдакцыяй часопісаў “Бярозка” і “Бібліятэка прапануе”, у мінулым годзе праходзіў конкурс з адпаведнай назвай сярод бібліятэк раёна на найлепшую арганізацыю работы з чытачамі ў гэтым накірунку. Пераможцамі прызнаны дзіцячая бібліятэка-філіял і Пархімаўская СБ. Аднак акцыя “Чытаем па-беларуску!” працягнецца і сёлета. Аб’яўлена таксама сумесная з Белпоштай акцыя “Чытаем беларускія перыядычныя выданні!”.
На працягу года пройдзе шмат цікавых мерапрыемстваў, акцый, убачаць свет новыя праекты… Галоўнае ж тое, што праблемы развіцця беларускай літаратуры і захавання беларускай кніжнай спадчыны не пакінуты без увагі дзяржавы.
Святлана Ганчарова



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *