“У гасцях у казкі”

Лента новостей

Набліжэнне Новага года Вялікая Бераставіца адзначала тэатралізаваным святочным канцэртам пад назвай “У гасцях у казкі”, які падрыхтавалі работнікі раённага Дома культуры і раённага метадычнага цэнтра. Увечары, 31 снежня, на цэнтральнай плошчы гарпасёлка сабраліся яго жыхары і госці, каб разам правесці год адыходзячы і атрымаць зарад вясёлага святочнага настрою. А падарылі яго, гэты навагодні настрой, яскравыя персанажы– Дзед Мароз і Снягурка, іншыя казачныя героі, удзельнікі мастацкай самадзейнасці. Гучалі навагоднія вершы, песні, былі вясёлыя розыгрышы, віктарыны, конкурс віншаванняў і аўкцыён. Бераставічан павіншаваў з надыходзячым Новым годам старшыня райвыканкама М.М.Сіцько. Таксама ён уручыў падарункі пераможцам агляду-конкурсу за найлепш упрыгожаныя адміністрацыйныя будынкі, жылыя дамы і балконы кватэр. А завяршыў тэатралізаванае дзейства на плошчы цудоўны святочны феерверк.
Святлана Ганчаров



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *