У гаспадарках Бераставіччыны распрацаваны мерапрыемствы па нарошчванні выпуску прадукцыі ў 2014 годзе

Лента новостей

1x640Павысіць эфектыўнасць гаспадарання, як мага больш знізіць выдаткі – такую мэту ставяць перад сабой аграрыі краіны ў гэтым годзе, выкарыстоўваючы лепшы сусветны вопыт. Толькі так можна захаваць канкурэнтаздольнасць у жорсткіх умовах сённяшняга рынку. Дапамагаюць працаўнікам сельскай гаспадаркі ў гэтым вучоныя. Наблізіцца да паказчыкаў самых перадавых замежных фермерскіх гаспадарак няпроста, але магчыма. Да гэтага імкнуцца і аграрыі нашай краіны.

У гаспадарках Бераставіччыны распрацаваны мерапрыемствы па нарошчванні выпуску прадукцыі ў 2014 годзе. У РУСП “Масаляны” іх абарона адбылася 26 лютага. Такое традыцыйнае мерапрыемства прайшло тут у форме канструктыўнай гутаркі. Галоўны аграном Сяргей Калеснік, галоўны заатэхнік Леанід Лойка, галоўны інжынер Аляксандр Масько, галоўны эканаміст Мікалай Сыс разам з дырэктарам РУСП “Масаляны” Алегам Антушэвічам прадставілі раённай камісіі сваю абгрунтаваную праграму далейшага развіцця гаспадаркі.
Валавую вытворчасць сёлета тут запланавана павялічыць на 5 працэнтаў. Выпуск сельскагаспадарчай прадукцыі ў супастаўных цэнах неабходна давесці да 53 мільярдаў 470 мільёнаў рублёў. Для гэтага неабходна атрымаць збожжа ў заліковай вазе 6255 тон, цукровых буракоў — 15000 тон, рапсу – 360 тон, бульбы – 385 тон, малака – 8180 тон, мяса – 580 тон. З кожнага гектара ў сярэднім трэба сабраць 73,5 цэнтнера збожжа, 385 цэнтнераў бульбы, 750 цэнтнераў цукровых буракоў.
Для патрэб жывёлагадоўлі ў гэтым годзе неабходна бу­дзе на­рыхтаваць 410 тон сена, 10557 тон сенажу, 10650 тон сіласу, што ў разліку на адну ўмоўную галаву жывёлы складзе 26,6 цэнтнера кармавых адзінак травяных кармоў. На карову без уліку пяршачак плануецца надаіць 8380 кілаграмаў малака, а сярэднясутачную прывагу буйной рагатай жывёлы давесці да 777 грамаў.
Рэнтабельнасць па гаспадарцы тут збіраюцца давесці да 19,7 працэнта.
Асаблівая ўвага будзе нада­дзена зніжэнню выдаткаў. Колькасць паліўна-энергетычных рэсурсаў, якія будуць выкарыстаны, плануюць зменшыць на 7 працэнтаў, або на 28,2 тоны ўмоўнага паліва.
На мадэрнізацыю вытворчасці будзе накіравана паўтара мільярда рублёў. У РУСП “Масаляны” працягнецца рэканструкцыя ферм для вырошчвання маладняку буйной рагатай жывёлы, склада мінеральных угнаенняў.
Калектыў гаспадаркі невялікі, але дружны. У раёне ён пастаянна сярод лепшых. Раённая камісія на чале з першым намеснікам старшыні Бераставіцкага райвыканкама, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Дзмітрыем Кадргулавым згадзілася з прадстаўленай стратэгіяй развіцця. Былі выказаны канструктыўныя парады.
Служыць зямлі роднай і мець дастойную аддачу ад руп­лівай працы на ёй – такой была асноўная думка падчас абмеркавання намечаных мерапрыемстваў. Новых важкіх здабыткаў нашым землякам у 2014 годзе!
Ніна Наддэ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *