У Вялікай Бераставіцы прайшоў Дзень прызыўніка

Лента новостей

IMG_5151 IMG_5154 IMG_5159 IMG_5164 IMG_5172 IMG_5184 IMG_5187 IMG_5193 IMG_5195 IMG_5204 IMG_5211 IMG_5217 IMG_5221 IMG_5222 IMG_5230 IMG_52369 Мая, у Дзень Перамогі, мы аддавалі даніну павагі і памяці гераічным абаронцам свабоды і незалежнасці нашай краіны ў гады Вялікай Айчыннай вайны. І хоць тая далёкая вайна ўжо стала гісторыяй, але салдаты і афіцэры беларускай арміі і сёння стаяць на ахове суверэнітэту Беларусі, аберагаючы мірнае і спакойнае жыццё грамадзян нашай рэспублікі. І двойчы ў год рады Узброеных Сіл папаўняюцца маладымі салдатамі, якія прыходзяць працягваць слаўныя традыцыі абаронцаў Айчыны.
Вось і 12 мая ў актавай зале Бераставіцкага ліцэя прайшла ўрачыстая адпраўка маладога папаўнення на службу ў армію.
Родныя і блізкія, сябры, прадстаўнікі органаў улады і грамадскасці сабраліся разам у зале, каб выказаць словы падтрымкі будучым салдатам перад такім важным этапам у іх жыцці.
Звяртаючыся да прызыўнікоў, старшыня раённага Савета дэпутатаў Міхаіл Пісарык адзначыў, што служба ў арміі з’яўляецца вельмі адказным перыядам у жыцці кожнага мужчыны, калі гартуецца яго цела і характар, калі ён вучыцца пераносіць цяжкасці і адказваць за свае ўчынкі. Міхаіл Віктаравіч пажадаў будучым салдатам, каб навыкі, якія яны атрымаюць у арміі, ім ніколі ў жыцці не спатрэбіліся, каб яны заўсёды жылі ў мірнай і свабоднай краіне, і ўручыў памятныя падарункі ад раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў.
Загадчык аддзела па рабоце з моладдзю раённага Дома культуры Вераніка Грахоўская выказала прызыўнікам пажаданні цярпення, вытрымкі, верных салдацкіх сяброў, каб служба для іх стала добрым жыццёвым урокам, а яны самі заўсёды заставаліся патрыётамі сваёй Радзімы.
Са словамі наказу да маладых людзей звярнулася і старшыня раённага савета ветэранаў Алена Сілкова, якая звярнула ўвагу на важнасць і адказнасць армейскай службы, пажадала несці яе годна, шчасліва вярнуцца дамоў і каб нашым салдатам ніколі не давялося ўдзельнічаць у баявых дзеяннях.
Прызыўнік Максім Каскевіч ад імя ўсіх навабранцаў папрасіў родных і блізкіх не хвалявацца за іх, паабяцаў, што яны пройдуць армейскую школу здаровымі, узмужнелымі і вернуцца дамоў сапраўднымі мужчынамі.
Цудоўныя песні, словы віншаванняў і пажаданняў добрай службы гучалі для прызыўнікоў і ад удзельнікаў святочнай канцэртнай праграмы, якую падрыхтаваў аддзел па рабоце з моладдзю раённага Дома культуры.
А ўжо 14 мая прайшла першая адпраўка будучых салдат у армію. 33 прызыўнікі сёлетняга прызыву будуць служыць у дэсантных, пагранічных, унутраных войсках і іншых падраздзяленнях Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Ірына МІКЛАШ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *