У Вялікай Бераставіцы пасля рэканструкцыі адкрыты помнік

Лента новостей

У мінулы аўторак прадстаўнікі працоўных калектываў гарпасёлка прыйшлі да мемарыялу па вул.Чкалава, каб аддаць даніну памяці салдатам, загінуўшым пры вызваленні раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У гэты дзень тут адбыўся ўрачысты мітынг, прысвечаны адкрыццю помніка пасля яго рэканструкцыі.
Сімвалічна, што ініцыятыва прывесці ў парадак гэты мемарыял узнікла менавіта сёлета, у год 65-й гадавіны Вялікай Перамогі. На рэканструкцыю помніка былі выкарыстаны грошы, заробленыя бераставічанамі на рэспубліканскім суботніку і, часткова, —з раённага бюджэту. На месцы воінскага пахавання ўстаноўлены новыя памятныя пліты, добраўпарадкавана пляцоўка вакол помніка.
Мемарыял адкрыты. Ён прадстаў перад жыхарамі райцэнтра абноўленым і прыгожым. І гэта яшчэ адно сведчанне таго, што памяць пра подзвіг загінуўшых жыве ў нашых сэрцах і будзе жыць у сэрцах нашых нашчадкаў.
Святлана Ганчарова, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *