У Вялікай Бераставіцы адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны 100-годдзю БССР

Лента новостей

25 студзеня на сцэне Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці адбыўся тэматычны святочны канцэрт, прысвечаны 100-годдзю з дня абвяшчэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.

З БССР звязана цэлая эпоха ў гісторыі нашай краіны, эпоха нацыянальнага і дзяржаўнага адраджэння беларускага народа, усіх сфер жыцця беларускага грамадства. І пра гэта неабходна памятаць. Для прысутных, якія сабраліся ў зале, вядучыя тэматычнай праграмы правялі  невялічкі гістарычны экскурс, абазначыўшы значныя вехі ў сацыяльна-эканамічным і культурным развіцці Беларусі. У выкананні народных калектываў Бераставіччыны, лепшых салістаў раёна, юных удзельнікаў аматарскай творчасці прагучалі інструментальныя і вакальныя творы, прасякнутыя патрыятызмам і шчырай любоў нашай роднай краіны – Беларусі.

Святлана Ганчарова, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *