У Бераставіцы 18 мая прымаў грамадзян намеснік старшыні эканамічнага суда Гродзенскай вобласці Сяргей Лях

Лента новостей

IMG_6100 7У Бераставіцкім райвыканкаме 18 мая прымаў грамадзян намеснік старшыні эканамічнага суда Гродзенскай вобласці Сяргей Лях. Па кваліфікаваныя кансультацыі і канкрэтныя парады да яго прышлі 4 чалавекі.
Прадстаўнікі інспекцыі Мініс­тэрства па падатках і зборах па Бераставіцкім раёне задалі Сяргею Іванавічу пытанні пра паняцце незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці, пра збор доказаў і вызначэнне сумы даходаў, аб прыцягненні службовых асоб да субсідыярнай адказнасці, аб парадку ліквідацыі індывідуальнага прадпрымальніцтва, калі не ажыццяўляецца прадпрымаль­ніцкая дзейнасць больш за 12 месяцаў запар.
Старшыня СВК “Цецяроўка” Мікалай Прымачэнка пацікавіўся парадкам спагнання штрафных санкцый па дагаворах, магчымасці прадстаўлення растэрміноўкі да выканання судовых пастаноў.
Жыхарка г.п. Бераставіцы папрасіла расказаць аб адказнасці за рэалізацыю новых рэчаў і рэчаў, якія былі ў выкарыстанні, праз Інтэрнэт.
Па ўсіх пытаннях намеснікам старшыні эканамічнага суда Гродзенскай вобласці былі да­дзены змястоўныя падрабязныя растлумачэнні са спасылкамі на дзеючае заканадаўства. Напрыклад, за рэалізацыю рэчаў праз Інтэрнэт прадугледжваецца адказнасць па частцы 1-1 артыкула 12.7 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь. Здараецца, што такія рэчы рэалізуюцца тысячамі. Могуць рэалізавацца і не новыя, напрыклад, адзенне “сэкэнд хэнд”.
Выязныя прыёмы з’яўляюцца вельмі карыснымі і зручнымі для грамадзян. Сяргей Лях паведаміў, што для насельніцтва працуе і сайт эканамічнага суда Гродзенскай вобласці. Адной з асноўных задач гэтай установы з’яўляецца таксама спрыянне ўмацаванню законнасці і папярэджанне правапарушэнняў у сферы прадпрымальніцкай і іншай эканамічнай дзейнасці.
Ніна Наддэ,
фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *