У Бераставіцкім ліцэі выбіралі лепшую «Беларусачку»

Образование Общество

1Юную носьбітку нацыянальных традыцый выбралі ў Бераставіцкім ліцэі 21 красавіка. Конкурсная шоу-праграма «Беларусачка», якую прысвяцілі Году культуры, прайшла ў актавай зале ўстановы адукацыі.
На пачатку мерапрыемства яго ўдзельніцы, а гэта ўсяго чатыры дзяўчыны, прадэфіліравалі па сцэне і прадставілі сваю прыгажосць гледачу. Больш падрабязна з канкурсанткамі – іх жыццёвымі поглядамі, характарамі і захапленнямі, прысутныя пазнаёміліся ў першым этапе праграмы “Візітная картка”. Дзяўчаты расказвалі пра сябе з дапамогай выкарыстання маляўнічых вобразаў. Марына Чарных параўнала сваю натуру з вогненнай кветкай макам, сімвалам прыгажосці. Васільковай дзяўчынай прадстала Анастасія Тамашэвіч. Марыя Раманчук супастаўляла сябе з сонейкам, а Ганна Мясаедка распавяла пра свой вобраз, як сінявокай Беларусі.

Марыя Раманчук
Марыя Раманчук
Анастасія Тамашэвіч
Анастасія Тамашэвіч

Кулінарныя здольнасці ў прыгатаванні страў нацыянальнай кухні дзяўчаты прадэманстравалі на другім этапе праграмы. Усе ўдзельніцы конкурсу атрымліваюць у ліцэі прафесію повара-кандытара, таму здзівіць журы смачнымі беларускімі стравамі  ім удалося. Арыгінальна аформленыя салодкія вырабы – каравай, бліны-наліснікі, піражкі, “Грыбочкі” – беларусачкі падавалі журы ў нацыянальных уборах.

Марына Чарных
Марына Чарных

Напрыканцы мерапрыемства дзяўчат чакала яшчэ адно выпрабаванне, яны дзяліліся думкамі наконт таго “Што значыць быць беларускай?” Удзельніцы ўпэўнена гаварылі, што сапраўдны носьбіт нацыянальнага павінен ведаць родную мову, гісторыю свайго краю, паважаць людзей, што знаходзяцца вакол, а галоўнае – размаўляць па-беларуску.

Ганна Мясаедка
Ганна Мясаедка

3 4 IMG_9096 IMG_9123Ацэньвалі канкурсантак, іх валоданне роднай мовай, веданне нацыянальных традыцый, шырокі кругагляд, гаспадарлівасць госці мерапрыемства: галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Валянціна Сулаўка, загадчык аддзела па рабоце з моладдзю раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Вераніка Грахоўская,
намеснік дырэктара Бераставіцкага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя па вучэбна-выхаваўчай рабоце Вераніка Аляшкевіч. Як адзначылі члены журы, усе канкурсанткі годныя насіць званне сапраўднай беларусачкі, але ўсе ж такі пераможцай стала адна з іх. Тытул “Міс усмешка” атрымала Марына Чарных. У намінацыі “Міс грацыя” лепшай стала Марыя Раманчук, а “Міс чароўнасць” – Ганна Мясаедка. Вянок “Беларусачкі” атрымала пераможца конкурсу Анастасія Тамашэвіч. Узнагародзіў канкурсантак і выказаў словы віншавання дырэктар Бераставіцкага ліцэя Эдуард Карвацкі.
Алена Карпук, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *