У Бераставіцкай раённай бібліятэцы ім. В.М. Кавалеўскага адбылося пасяджэнне клуба “Вясёлка дабра”

Лента новостей

Сустрэча ўдзельнікаў клуба – наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для маладых інвалідаў ТЦСАН – была прысвечана Міжнароднаму дню інвалідаў і прайшла пад назвай “Когда мы вместе – мы сильнее”.

На пачатку сустрэчы супрацоўнікі бібліятэкі павіншавалі гасцей са святам і ўручылі кожнаму з ўдзельнікаў клуба святочную паштоўку з цёплымі словамі “Мы дорым вам свае сэрцы!”. Затым увазе прысутных прапанавалі цікавую прэзентацыю, у якой была закранута гісторыя Міжнароднага дня інвалідаў, а таксама адлюстраваны цікавыя факты гэтага дня. Сустрэчу прадоўжыла канцэртна-гульнёвая праграма “Где добро, там и тепло”, падчас якой маладыя людзі ўдзельнічалі ў конкурсах і розыгрышах, адказвалі на пытанні жартоўнай віктарыны а таксама спявалі песні, прысвечаныя дабраце і міласэрнасці.

Анжаліка Дудко, фота Валянціны Чыкун



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *