Урок фінансавай граматнасці ў гімназіі аг. Пагранічны

Лента новостей Общество

1 3 4 5З 3 па 12 верасня па ўсёй краіне праходзіць агульна­рэспубліканская акцыя Белаграпрамбанка, прызваная пазнаёміць школьнікаў з асновамі фінансавай граматнасці і банкаўскімі прадуктамі, разлічанымі на дзяцей. У рамках гэтага сацыяльнага праекта 95 вучняў пятых класаў сельскіх школ нашага раёна атрымаюць спецыяльныя прызы са зборнікам дзіцячых казак на фінансавую тэму пад назвай “Твае першыя фінансы”, а таксама каляндар, расклад заняткаў і ручку з сімволікай банка.

У чацвер, 4 верасня, супрацоўнікі разлікова-касавага цэнтра №12 у г.п.Бераставіца, а дакладней,  начальнік РКЦ Аляксандр Капко і спецыяліст па аказанні рознічных паслуг Наталля Кохан, наведалі гімназію аграгарадка Пагранічны. Яны не проста падарылі мясцовым пяцікласнікам падарункі, але і правялі для іх урок фінансавай граматнасці. Чаму менавіта для пяцікласнікаў? Лічыцца, што вучні гэтага ўзросту здольны не толькі ўспрымаць фінансавыя веды, але і рабіць самастойныя вынікі.
Аляксандр Міхайлавіч звярнуўся да школьнікаў з уступным словам, павіншаваў усіх з пачаткам новага навучальнага года, пажадаў поспехаў у вучобе і расказаў аб мэтах і задачах рэспубліканскай акцыі. А Наталля Леанідаўна ў даступнай і зразумелай форме з дапамогай відэапрэзентацыі пазнаёміла вучняў з такімі паняццямі, як “банк”, “уклад”, “крэдыт”, “плацёжная картка”, “смс- і інтэрнэт-банкінг”, “банкамат”, “інфакіёск”, на практыцы паказала дзецям, як пакласці грошы з карт-рахунка на мабільны тэлефон з дапамогай інтэрнэта (на здымку). Пяцікласнікам спадабалася сустрэча з супрацоўнікамі Бел­аграпрамбанка. Яны актыўна адказвалі на пытанні, а некаторыя з вучняў дык і ўвогуле паказалі нядрэннае для свайго ўзросту валоданне тэмай і правільнае разуменне асноўных банкаўскіх тэрмінаў і паняццяў.
Святлана Ганчарова,
фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *