Урачыстасці ў Малой Бераставіцы

Лента новостей

Парафія св. Антонія Падуанскага ў Малой Бераставіцы паўстала напрыканцы XIX стагоддзя. Разам з паўстаннем парафіі быў пабудаваны касцёл пад гэтым жа імем.
13 чэрвеня вернікі парафіі св. Антонія разам са сваім душпастырам кс. Андрэем Казлоўскім дзякавалі Богу за 160 год існавання касцёла. На гэтую парафіяльную ўрачыстасць у Малой Бераставіцы прыбыў біскуп Аляксандр Кашкевіч, які ўзначаліў св. Імшу. Падчас Эўхарыстыі 29 вернікам быў удзелены сакрамант Бежмавання. Уся парафія ўдзельнічала ў арганізацыі адпусту. Вялікая колькасць вернікаў сабралася ў касцёле, каб прывітаць ардынарыя і прасіць яго ўдзяліць сакрамант хрысціянскай сталасці і пастырскае бласлаўленне. Напрыканцы св. Імшы адбылася працэсія.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *