Урачыстасць Божага Цела ў Бераставіцы

Лента новостей

Урачыстай працэсіяй па вуліцах гарадскога пасёлка адзначылі святага Божага Цела ў парафіі Перамяненя Гасподняга Вялікай Бераставіцы. Божае Цела — распаўсюджаная назва ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, якая адзначаецца ў чацвер пасля ўрачыстасці Найсвяцейшай Тройцы. Ва ўрачыстасць Божага Цела Касцёл складае падзяку Збаўцу за дар Найсвяцейшага Сакрамэнту, у якім Ён сам прабывае для свайго народа.

Працэсія Божага Цела — гэта эўхарыстычная працэсія, якая адбываецца ў гэты дзень. Праходзіць яна звычайна навокал касцёла ці па вуліцах горада і затрымліваецца каля чатырох алтароў, дзе чытаюцца ўрыўкі з Евангелля і прамаўляюцца гаміліі.
Фота Ірыны Міклаш




Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *