Тэхніка ў СВК імя Варанецкага ў надзейных руках

Лента новостей

У СВК імя Варанецкага моцная матэрыяльная база. Тут ёсць два энерганасычаныя трактары, 4 шыроказахопныя культыватары і 4 сучасныя пасяўныя агрэгаты. Раней тут самі зрабілі 2 шырокія бараны. Для змяншэння ціску на глебу трактары, якія будуць задзейнічаны на культывацыі, унясенні мінеральных угнаенняў і на сяўбе, абсталююцца спаранымі коламі.
Планавы рамонт вядзецца добрымі тэмпамі. Адзінае, што стварае праблемы, па словах галоўнага інжынера СВК імя Варанецкага Генадзя Аксаміта, гэта тое, што ўздымаюцца цэны на запчасткі. У гаспадарцы адрамантаваны раскідальнікі арганічных угнаенняў.
Людзі стараюцца. Напрыклад, з самага лепшага боку паказваюць сябе механізатары Аляксандр Навумовіч і Юрый Яскевіч, электрагазазваршчык Станіслаў Гайдэль (на здымку).
У СВК імя Варанецкага 24 сакавіка адбудзецца тэхагляд.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *