Тыдзень прафарыентацыі ў Канюхоўскай школе

Лента новостей Образование

IMG_3861Круглы стол “Выбар будучай прафесіі” прайшоў у рамках Тыдня прафарыентацыі ў Канюхоўскім яслях-садзе-сярэдняй школе 22 красавіка.
На мерапрыемства, якое было арганізавана для старша­класнікаў, былі запрошаны прадстаўнікі розных прафесій, якія пазнаёмілі маладых людзей са спецыфікай сваёй працы.
Адкрыла сустрэчу намеснік дырэктара Наталля Шмароўская, яна прадставіла гасцей круглага стала і яшчэ раз падкрэсліла важнасць правільнага выбару будучага прафесійнага шляху.
Начальнік аддзела па працы і занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Ірына Васільева акцэнтавала ўвагу школьнікаў на асноўных момантах правільнага выбару будучай прафесіі, параіла, як навучыцца сумяшчаць такія ўмовы паспяховага выбару, як “хачу”, “магу” і “трэба”. Ірына Алегаўна расказала таксама аб катэгорыях спецыялістаў, якія патрэбны ў нашым раёне на сённяшні дзень.
Фельдшар мясцовага ФАПа Алена Кеда спынілася на спецыфіцы працы медыцынскіх работнікаў, больш падрабязна ахарактарызавала абавязкі фельдшара, які працуе ў невялікай вёсцы.
Малады спецыяліст СВК “Мака­раўцы” Святлана Жвалеўская, якая другі год працуе бухгалтарам, расказала аб асаблівасцях сваёй прафесіі, а таксама аб той падтрымцы, якая аказваецца маладым спецыялістам у гаспадарцы.
Аб тым, якімі якасцямі павінен валодаць добры прадавец, расказала Аксана Мотыль, прадавец мясцовага кафэ “Алеся”.
Прадстаўнік сферы адука­цыі, настаўнік гісторыі Канюхоў­скага ясляў-сада-СШ Роберт Шалкевіч успомніў гады вучобы ва ўніверсітэце, падзяліўся ўражаннямі ад практыкі, якая чакала студэнтаў гістарычнага факультэта.
Ну і мне таксама давялося выступіць перад школьнікамі, каб пазнаёміць іх з прафесіяй журналіста, расказаць аб тым, як ствараецца наша раённая газета.
Навучэнцы прымалі актыўны ўдзел у размове, для кожнага выступаючага ў іх знаходзіліся пытанні, якія сталі пацвярджэннем таму, што школьнікі зацікаўлены ў тым, каб даведацца як мага больш аб розных прафесіях і не памыліцца ў сваім выбары.
У канцы сустрэчы яны атрымалі памяткі аб тым, як правільна арыентавацца ў свеце прафесій.
Ірына МІКЛАШ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *