С праздником Воскресения Христова!

Лента новостей

Христианам Беларуси
Дорогие соотечественники!

Поздравляю вас с великим праздником Воскресения Христова.
Сегодня Пасху отмечают миллионы христиан во всем мире. Наполняя сердца искренней верой в торжество жизни, она дарит надежду людям вне зависимости от их политических убеждений, этнических, языковых и иных различий. Воскресение Христово призывает задуматься о предназначении человека, его миссии на земле, помогает творить добрые дела и быть милосердным.
Пусть радость этого дня сопутствует каждому в деле духовного совершенствования, преображая нашу жизнь, воодушевляя на созидательный труд, приближая нас к высоким христианским идеалам.
Желаю вам, дорогие соотечественники, тепла домашнего очага, любви и согласия в семьях, успеха во всех замыслах и начинаниях.
Здоровья, счастья и благополучия вам и вашим близким.
Александр Лукашенко,
Президент Республики Беларусь

***

Уважаемые христиане!
Примите самые теплые поздравления со светлым праздником Воскресения Христова!
 Великая Пасха – это символ возрождения, нравственной чистоты и единства людей разных национальностей и убеждений. Свет этого Великого Праздника наполняет души истинной верой, придаёт жизни особый смысл, направленный на свершение только добрых и обдуманных дел.
Искренне желаем, чтобы эти весенние праздничные дни стали для всех жителей Берестовитчины радостными, согрели сердца теплотой общения с родными и близкими, наполнили дома взаимопониманием и миром.
Пусть этот праздник принесет добро, счастье, здоровье, пусть исполняются все ваши мечты и добрые пожелания!
Берестовицкий районный исполнительный комитет

 Берестовицкий районный  Совет депутатов

***

Дарагія браты і сёстры!
Сардэчна вітаем вас у гэты вялікі і выратавальны дзень вечна жывымі словамі пасхальнага дабравесця:
“Хрыстос уваскрос!”

Любячы Сваё стварэнне, Стваральнік і Збавіцель наш Хрыстос-Бог стаў чалавекам, ва ўсім падобным да нас, акрамя граху. Сын Божы прынёс заблуднаму чалавецтву найвялікшы з усіх дароў – Сваю Божую любоў, каб выратаваць свет, вызваліць чалавека ад страху смяротнага і ад самой смерці, дараваць жыццё вечнае кожнаму, хто пачуе заклік Божы і пойдзе за Ім.
Гасподзь запаведаў нам любіць адзін аднаго, захоўваць адзінства царкоўнае, несці людзям мір Хрыстоў і дабро, быць лагоднымі і цярплівымі, быць руплівымі ў малітве і ў служэнні слабым і бяздольным. Праз выкананне запаведзяў Гасподніх мы можам напоўніць святлом Хрыстовым жыццё наша і людзей вакол нас. Дзякуючы намаганням кожнага з нас свет стане духоўна больш здаровым і чалавек зможа вызваліцца ад граху і нявер’я. Уваскрэслы Хрыстос Збавіцель, бачачы наша імкненне ісці за Ім, дасць нам Сваю ласку і сілу пераадольваць любыя выпрабаванні, якія сустрэнуцца на нашым жыццёвым шляху, таму што сэрца кожнага з нас будзе перапоўнена любоўю да бліжніх.
Няхай пасхальная ўрачыстасць заўсёды жыве ў душы кожнага з нас і жывіць яе, усяляючы ўпэўненасць і радасць аб Уваскрэслым Госпадзе нашым Іісусе Хрысце.
Узлюбленыя браты і сёстры! Віншуючы ўсіх са святам светлага Хрыстовага Ўваскрасення, малітоўна жадаем, каб пасхальная радасць пастаянна была ў душы кожнага з вас, умацоўвала веру, любоў і надзею на Ўваскрэслага Збавіцеля і Госпада Іісуса Хрыста. Давайце будзем несці ўсім людзям цудоўную вестку пра Хрыста Ўваскрэслага і пра радасць яднання з Ім.
З бласлаўленнем, святары Бераставіцкай акругі

***

«Чаму шукаеце жывога паміж памерлымі?
Яго тут няма, Ён уваскрос!» 
Ян 24, 5

Умілаваныя браты  і сёстры ў Хрысце!

Зноў мы чуем радасны вокліч “Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!” Зноў мы радуемся вялікай перамозе нашага Пана над уладай смерці. Мы нясём яе ў свет, спяшаемся з ёю да другіх людзей, так як паспяшалiся жанчыны–мiраносiцы, калi, прынёсшы алеi для намашчэння, замест цела Езуса ўбачылi пустую грабнiцу.
Анёл звяртаецца да жанчын, якія засмучаныя стаяць ля магілы, і пытаецца, чаму яны шукаюць Жывога паміж памерлымі. Гэтыя словы, якія прагучалі больш за 2000 гадоў таму ў Іерусаліме, гучаць сёння ва ўсім хрысціянскім свеце, бо сёлета мы ўсе разам адзначаем Вялікдзень. Яны адрасаваны кожнаму чалавеку, і імі Езус кліча нас стаць пры Яго пустой магіле, каб пераканацца, што Ён сапраўды ўваскрос. Магчыма, як ніколі раней, сёння нам патрэбна ўсведамленне гэтай праўды, каб не згубіцца паміж выклікаў сучаснага свету. Свету, які сёння асабліва патрабуе прабачэння, згоды, адказнай і ахвярнай любові, супакою. А гэта і ёсць тыя дары, з якімі прыходзіць да нас Уваскрослы Хрыстос, каб дапамагчы нам стаць падобнымі да яго.
Дарагія браты і сёстры! У дзень Светлай Хрыстовай Пасхі хочам пажадаць, каб кожны з вас змог сапраўды перажыць сустрэчу з Уваскрослым Хрыстом! 
Няхай радаснае «Аллелюя!» загучыць у вашых сэрцах і няхай адорыць кожнага чалавека новым жыццём у Хрысце!
Няхай з гэтай радаснай весткай у кожны дом увойдзе Вера, Надзея і Любоў.
Хрыстос уваскрос!
З бласлаўленнем,
святары Бераставіцкага
дэканата



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *