Сямейная дынастыя з СВК “Пархімаўцы”

Сельское хозяйство Человек и его дело

IMG_0002Актыўны ўдзел у сяўбе азімых у СВК “Пархімаўцы” прымае малады механізатар Уладзімір Сяпееў. Бацька Уладзіміра таксама быў механізатарам у гаспадарцы, таму трактар для малога хлопчыка адразу стаў вялікім захапленнем і марай. А першы раз на бязлюднай палявой дарозе паціху праехаць некалькі метраў бацька дазволіў сыну, калі яму было 10 гадоў. Так і прыйшоў хлопец да такой нялёгкай прафесіі, выбар яго вызначыўся яшчэ са школьных гадоў.
Пасля заканчэння ліцэя ў Вялікай Бераставіцы юнак стаў працаваць у СВК “Пархімаўцы”. Спачатку былі ў яго трактары МТЗ –12–22 і МТЗ –30–22, а зараз энерганасычаны МТЗ –12–21. Апошні “жалезны конь” вельмі механізатару даспадобы. Сее рапс ён сеялкай АППМ – 6, норму выконвае і перавыконвае.
Родны брат маладога чалавека Васіль – таксама трактарыст у гэтым сельгаскааператыве. Абодва стараюцца – працавітыя людзі.
Ніна Наддэ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *