Сэрца прысвяціла дзецям

Лента новостей

У сферы адукацыі, бадай, найбольш прадстаўлены цвет жаночай абаяльнасці, светлага розуму і таленту, бо прафесія педагога з кожным DSCF6780годам становіцца ўсё больш жаночай.
Нямала цудоўных жанчын займаюцца адукацыяй і выхаваннем падрастаючага пакалення і ў нашым раёне.
Сярод іх і Алена Панкевіч, настаўнік-дэфектолаг Мака­раў­скага ясляў-сада-сярэдняй школы. Больш за 22 гады яна аддала педагагічнай працы. Па адукацыі Алена Віктараўна, так як і яе муж,настаўнік гісторыі, а двум гісторыкам у адной вяс­ковай школе, вядома, нагрузкі не хапае. Таму Алена Віктараўна прайшла курсы перападрыхтоўкі ў Інстытуце развіцця адукацыі і стала працаваць яшчэ і настаўнікам-дэфектолагам у пункце карэк­цыйна-педагагічнай дапамогі Макараўскага ясляў-сада-СШ. І ўжо 12 гадоў яна займаецца стварэннем ва ўстанове адукацыі спрыяльнага адаптацыйнага асяроддзя для дзяцей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця. Але таксама працягвае рэалізоўваць сябе і як настаўнік гісторыі, займаецца са сваімі вучнямі даследчай працай. Яе навучэнцы маюць ужо пэўныя дасягненні, ёсць сярод іх і лаўрэаты абласнога конкурсу даследчых работ “Крыштальная Альфа”.
А яшчэ Алена Віктараўна – класны кіраўнік у 6-м класе, які яна з гонарам называе лепшым класам у школе па паспяховасці і прызнаецца, што вельмі любіць сваіх выхаванцаў.
Работа з дзецьмі прыносіць гэтай абаяльнай жанчыне сапраўднае задавальненне, яна аддае ім сваё сэрца і ўвесь свой прафесіяналізм педагога.
Ірына МІКЛАШ, фота Сяргея Хілюты



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *