Сустрэча з музейнымі работнікамі ў Пагранічнай сельскай бібліятэцы

Лента новостей

2У філіяле «Пагранічная сельская бібліятэка» Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кава­леўскага адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання «ДИВО».
На сустрэчу былі запрошаны дырэктар ДУК «Музей Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы» Аляксандр Галавач і навуковы супрацоўнік музея Мікалай Пацэнка, а таксама настаяцель храма Святой прападобнай Еўфрасінні Полацкай аг.Пагранічны Сергій Шэлест.
Аляксандр Мікалаевіч расказаў удзельнікам аматарскага аб’яднання пра Музей Вавёркі і гісторыю яго стварэння. А рэдактар-складальнік раённай кнігі «Памяць» Мікалай Пацэнка распавёў пра тое, як стваралася хроніка жыцця раёна .
Настаяцель храма Святой прападобнай Еўфрасінні Полацкай айцец Сергій прапанаваў абмеркаваць будучае святкаванне дня памяці святой Еўфрасінні, якое адзначаецца 5 лі­пеня, паколькі многія з удзельнікаў аматарскага аб’яданання «ДИВО» – гэта актывісты царкоўнага жыцця аграгарадка. Імі, дарэчы, былі агучаны цікавыя прапановы наконт арганізацыі свята.
Пагранічная сельская бібліятэка – сапраўдны цэнтр духоўных і творчых зносін мясцовых аднадумцаў.

Святлана Ганчарова



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *