Старшыня СВК імя Варанецкага Іосіф Колас — дэлегат V Усебеларускага народнага сходу

Лента новостей

IMG_0154 7У Беларусі 22-23 чэрвеня адбудзецца значная палітычная падзея – пройдзе Усебеларускі народны сход. “Што Вы чакаеце ад гэтага народнага форуму?” Такое пытанне мы задалі дэлегату сходу, старшыні СВК імя Варанецкага Іосіфу Коласу. Вось што ён адказаў:
— Для мяне вялікі гонар разам з іншымі дэлегатамі прадстаўляць нашу родную Бераставіччыну. За мінулую пяцігодку наша краіна зрабіла значныя крокі наперад, стабільна развівалася і наша гаспадарка. У прыватнасці, у 2011 годзе надой на карову ў нас складаў 7768 кілаграмаў, а ў 2015 годзе – ужо 8253 кілаграмы. Мы ўвялі ў эксплуатацыю новы сучасны малочнатаварны комплекс “Валотынь”. У 2011 годзе ў нас было 2870 галоў буйной рагатай жывёлы, а ў 2015 годзе – 3809. Мы клапаціліся пра людзей, парадавалі навасёлаў чатырма аднакватэрнымі, адным двухкватэрным і адным чатырох­кватэрным дамамі. Чакаю, што на Усебеларускім народным сходзе будзе вызначана дзейсная праграма далейшага развіцця краіны. У нашым сельгаскааператыве мы таксама будзем прыкладваць усе намаганні, каб вытворчасць дынамічна развівалася і ўмацоўваўся агульны дабрабыт, узрастаў узровень жыцця людзей.
Ніна Наддэ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *