Спартыўныя навіны Бераставіччыны

Лента новостей

sm.aspx_Турнір памяці Фралова
29-31 мая выхаванцы Бераставіцкай ДЮСШ прынялі ўдзел у традыцыйным адкрытым рэспубліканскім турніры па вольнай барацьбе памяці трэнера майстра спорту СССР Івана Фралова.
Турнір па вольнай барацьбе, які праходзіць у Пінску, дастаткова вядомы і папулярны не толькі ў нашай краіне, але і за межамі Беларусі, пра што сведчыць удзел у ім спартсменаў з Украіны і Малдовы. Нашы юныя спартсмены вярнуліся з турніру дамоў не з пустымі рукамі. Чэмпіёнамі ў сваіх вагавых катэгорыях сталі Дзяніс Падковіч (трэнер І.У.Нячэпа) і Дзяніс Салавей (трэнер І.І.Пармонік). На другой пазіцыі – Дзяніс Марцуль (трэнер І.І.Пармонік). Трэція месцы занялі Віталь Ігнатовіч і Сяргей Ламаносаў (трэнер І.У.Нячэпа), Яўген Смародзін і Уладзіслаў Садоўскі (трэнер В.В.Кулеш), а таксама Аляксандр Гульнік (трэнер І.І.Пармонік). Пераможцы і прызёры спаборніцтваў узнагароджаныя дыпломамі і медалямі адпаведных ступеняў, а таксама грашовымі прэміямі. Чэмпіёны атрымалі ў падарунак барцоўскае трыко фірмы “Asics”.

II месца на турніры ў Літве
У літоўскім горадзе Вілкавішкісе 5-6 чэрвеня адбыўся міжнародны турнір па вольнай барацьбе з удзелам спартсменаў з Расіі, Польшчы, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Беларусі. У складзе зборнай Гродзенскага вучылішча алімпійскага рэзерву ў спаборніцтвах удзельнічаў выхаванец Бераставіцкай ДЮСШ Віталій Ігнатовіч (трэнер І.У.Нячэпа). Юнак заняў II месца ў сваёй вагавой катэгорыі. Віншуем яго з паспяховым выступленнем!
Святлана Ганчарова



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *