Спаборніцтвы ў Гродна

Лента новостей

Звыш 200 юных спартсменаў з Літвы, Латвіі, Малдовы і Беларусі сабраліся ў Гродна для ўдзелу ў Міжнародным турніры па вольнай барацьбе, які прайшоў 18-19 лютага ў абласным цэнтры. У такіх прэстыжных спаборніцтвах выступілі таксама выхаванцы спартыўных школ раёна, і, што вельмі прыемна, выступілі паспяхова. Выхаванец ДЮСШ прафсаюзаў Андрэй Карпач стаў чэмпіёнам турніру ў сваёй вазе! А юныя барцы ДЮСШ аддзела адукацыі Эрнест Малявіцкі, Максім Жалудок і Аляксандр Іядкоўскі сталі трэцімі ў сваіх вагавых катэгорыях.
Святлана Ганчарова



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *