СВК “Пархімаўцы”

Лента новостей

Святлана Цымбал, Людміла Новікава, Алена Македон, Ірына Кучынская і Пётр Сяргейчык
Святлана Цымбал, Людміла Новікава, Алена Македон, Ірына Кучынская і Пётр Сяргейчык

Няма ў свеце працы цяжэйшай, чым сялянская. У гарачую пару ў нашых вяскоўцаў няма выхадных, а праца ў полі патрабуе поўнай аддачы ад аграрыяў. І нягледзячы на тое, што ранейшыя прымітыўныя саха і каса саступілі месца сучасным магутным трактарам і камбайнам, ад руплівых рук нашых сяльчан па-ранейшаму залежыць, ці багаты будзе наш будзённы і святочны стол, ці будзе там духмяны хлеб і “да хлеба”. А малочныя рэкі не толькі задавольваюць патрэбу ўнутраных спажыўцоў,

Вольга Пугачэўская
Вольга Пугачэўская

але і ў перапрацаваным смачным выглядзе заваёўваюць усё новыя рынкі многіх краін свету.
— Усё наша, — усміхаецца і жартуе галоўны аграном СВК “Пархімаўцы” Вольга Аўгусціновіч. — Усё, што людзі ядуць – хлеб, малако, мяса, гэта з нашых, “аграрных” рук выходзіць…
Валавы збор збожжа ў гэтым годзе склаў у СВК “Пархімаўцы” 5417 тон у вазе пасля дапрацоўкі. Гэта менш, на жаль, чым у

Марыя Сушко, Ірына Бондар і Галіна Рожка
Марыя Сушко, Ірына Бондар і Галіна Рожка

мінулым годзе, таму што надвор’е сёлета не спрыяла высокаму ўраджаю збожжавых.

Наталля Казейка, Людміла Качаноўская,  Наталля Кароль і  Вольга Найда
Наталля Казейка, Людміла Качаноўская, Наталля Кароль і Вольга Найда

Аднак парадавала кукуруза, ураджайнасць якой 140 цэнтнераў з гектара. Урадзілі ў гэтым годзе і цукровыя буракі, іх сабралі ў сярэднім 361 цэнтнер з гектара. На 74 тоны больш сёлета сабралі ў гэтай гаспадарцы бульбы. Прыемна было палюбавацца на яе россыпы ў час уборкі “другога хлеба”. Колькі цудоўных апетытных нацыянальных страў гатуецца з бульбы! А як удзячны нашым вяскоўцам і многія жыхары гарадскога пасёлка Бераставіца, што не трэба ўжо так корпацца на прысядзібных участках, як раней, бо

Улас Разумій і Мікалай Цівунчык
Улас Разумій і Мікалай Цівунчык

“другі хлеб” заўсёды ёсць у продажы і каштуе нядорага нават вясной.
За 10 месяцаў гэтага года валавы надой у СВК “Пархімаўцы” дасягнуў 4664 тоны малака. Гэта на 64 тоны больш, чым за такі ж мінулагодні перыяд. Ад каровы ў сярэднім надаілі 4959 кілаграмаў малака.

Дзмітрый Анішчык
Дзмітрый Анішчык

На малочнатаварнай ферме “Даў­бянкі” мне давялося пабываць, калі там нарадзілася маленькае цялятка. Яму як раз далі першую порцыю малодзіва, каб умацаванне імуннай сістэмы нованароджанага атрымала дастойны старт. А нараджэнне цяляці тут заўсёды свята. Як прыемна было паглядзець на маленькага бычка на хісткіх яшчэ ножках, палюбавацца на пяшчотную ўсмешку жывёлавода Вольгі Пугачэўскай! У яе добрая захаванасць пагалоўя, яна клапоціцца пра цялят, як пра дзяцей. Стараюцца таксама жывёлаводы Марыя Сушко, Ірына Бондар, Галіна Рожка. Ад душы пахваліць можна калектыў фермы. За 10 месяцаў гэтага года “вал” малочнай сыравіны тут “заважыў” на 1067 тон, што на 53 тоны больш, чым за такі ж перыяд мінулага года. Ад каровы надаілі 5198 кілаграмаў малака, важкі “плюс” склаў 330 кілаграмаў. Якасныя кармы і старанне людзей спрыяе дынамічнаму развіццю. Аператары машыннага даення

Мікалай Хілюта
Мікалай Хілюта

Людміла Новікава, Алена Македон і падменны аператар Ірына Кучынская працуюць на малакаправодзе, работа ў іх вельмі нялёгкая. Слесар Пётр Сяргейчык займаецца абслугоўваннем абсталявання адзін год, але праявіў сябе адказным і старанным чалавекам. Загадчык фермы Святлана Цымбал з павагай і ўдзячнасцю гаворыць пра свой калектыў.
Малочнатаварны комплекс “Канчаны” мае сучасны выгляд, а кароў тут дояць пад прыгожую музыку. Загадчык Наталля Казейка ўпэўнена, што эфект гэта ўсё ж дае ў спалучэнні з добрым кармленнем і доглядам жывёлы. За 10 месяцаў гэтага года валавы надой тут пацяжэў на 52 тоны ў параўнанні з мінулагоднім такім жа часам і дасягнуў 3030 тон. На адну ўмоўную галаву жывёлы ў СВК “Пархімаўцы” нарыхтавана 50 цэнтнераў кармавых адзінак, з іх травяных – 45. Гэта дазваляе разлічваць на далейшыя поспехі. Аператар машыннага даення Людміла Качаноўская ўжо чвэрць стагоддзя ў сваёй прафесіі, аператар Наталля Кароль – больш дзесяці, а жывёлавод Вольга Найда значна менш, але іх аб’ядноўвае тое, што яны любяць жывёлу і шчыра клапоцяцца пра “братоў нашых меншых”. Загадчык Наталля Казейка расказвае, што калі яна пачынала працаваць лабарантам 20 гадоў таму, дык малочная жывёлагадоўля была прымітыўная, а зараз на комплексе цудоўная даільная зала “Вестфалія” на 32 камфортных месцы і сучаснае абсталяванне ў лабараторыі. У калектыў уліваюцца свежыя маладыя сілы. Жывёлавод Улас Разумій – прыезджы з Украіны, вельмі стараецца. А Мікалай Цівунчык – тэхнік-асеменатар, і літаральна дае жыццё новым жывым істотам.

 Вольга  Аўгусціновіч
Вольга Аўгусціновіч

Механізатары ў кожнай гаспадарцы па-ранейшаму застаюцца моцным “касцяком”. Мікалай Хілюта заняты на адвозцы арганікі, да ўсіх работ здатны. Шчыруе ў сезон на камбайнах “Палессе-1218” і “КВК-800”. А гэты год для яго выдаўся адметным у сямейным жыцці – сын упершыню пераступіў парог школы.
Механізатар Уладзімір Данілаў волею лёсу апынуўся ў гэтых мясцінах, прыехаў з Расійскай Федэрацыі каля двух дзесяткаў гадоў таму і прыжыўся. А механізатар

Юрый Пугачэўскі, Аляксей Македон і Аляксандр Качароўскі
Юрый Пугачэўскі, Аляксей Македон і Аляксандр Качароўскі

Дзмітрый Анішчык задаволены сваім італьянскім пагрузчыкам “Dieci”– ён сапраўдны металічны прыгажун. Купілі такую цудоўную тэхніку ў лізінг. Вадзіцелі Юрый Пугачэўскі, Аляксей Македон і Аляксандр Качароўскі любяць тэхніку, за “штурвалам” аўтамабіляў адчуваюць сябе на сваім месцы.
Нялёгкі выдаўся год для вяскоўцаў. З прафесійным святам вас, шаноўныя! Няхай спадарожнічаюць вам моцнае здароўе, згода, шчасце, прыемны настрой! Новых вам працоўных здабыткаў!
Ніна Наддэ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *