СВК “Алекшыцы”: Сапраўдныя гаспадары свайго лёсу

Лента новостей

На алекшыцкай зямлі плённа працуе шмат сапраўдных гаспадароў. Людзі зацікаўлены ў эфектыўным гаспадаранні і павышэнні ўзроўню жыцця.
Сёлета ўраджайнасць збожжавых і зернебабовых тут склала 64,5 цэнтнера з гектара ў бункернай вазе, кукурузы – 111. Значна больш атрымана бульбы (ураджайнасць 388 цэнтнераў з гектара) і цукровых буракоў (730).
Рэнтабельнасць ад рэалізацыі прадукцыі, работ і паслуг за год у гаспадарцы чакаецца 35%, а прыбытак – 18,5 мільярда рублёў. Гэта дастойныя вынікі напружанай штодзённай працы людзей, якія ўсе разам – моцная і на-дзейная каманда.
Каб мець аддачу, трэба ўкладваць. Так робяць сапраўдныя гаспадары, якія клапоцяцца пра заўтрашні дзень. За 10 месяцаў гэтага года інвестыцыі ў асноўны капітал тут склалі 8 мільярдаў 345 мільёнаў рублёў. Радуе і тое, што выканана заданне па росту валавай прадукцыі – 107%. За ўласныя сродкі вядзецца рэканструкцыя і мадэрнізацыя малочнатаварнай фермы “Падбагонікі”, у якую ўкладзена 2 мільярды 509 мільёнаў рублёў. Работы ўжо набліжаюцца да завяршэння. Аднаўляецца тэхніка, да канца года ў сельгаскааператыве плануюць набыць новы кармаўборачны камбайн “Ягуар”.
Дынамічна развіваецца жывёлагадоўля. Валавая прывага буйной рагатай жывёлы па гаспадарцы за 10 месяцаў дасягнула 1613 тон пры сярэднясутачнай прывазе 944 грамы, на адкорме 1 кілаграм 107 грамаў. А комплекс па адкорму і дарошчванні буйной рагатай жывёлы на 5 тысяч галоў СВК “Алекшыцы” — адзін з лепшых у рэспубліцы. З пачатку года (па кастрычнік уключна) валавая прывага тут склала 1463 тоны, на адкорме — 1018 тон, а сярэднясутачная дасягнула 1 кілаграма 23 грамаў, на адкорме — 1 кілаграма 125 грамаў. Расход кармоў на цэнтнер прывагі складае зараз 6 цэнтнераў кармавых адзінак. Сярод лепшых аператараў — Марыя Стрыга, Людміла Раманчук, Людміла Лаўрашук.
За 10 месяцаў надой на карову па гаспадарцы – 6801 кіла-грамаў, на малочнатаварным комплексе “Алекшыцы” — 6878 кілаграмаў. Гэта дастойныя паказчыкі на фоне многіх гаспадарак рэспублікі. А ў кастрычніку здадзена 66 тон малака гатункам “экстра”.
Клапоціцца кіраўніцтва гаспадаркі і пра культурны адпачынак людзей. Да канца года адчыніць свае дзверы ўтульнае прыгожае кафэ.
На здымках: работнікі комплексу па адкорму і дарошчванні буйной рагатай жывёлы; вадзіцелі Мікалай Карпач; Сяргей Аўдзітоўскі і Юрый Айрапетаў; механізатар Леанід Пацэнка; галоўны заатэхнік СВК “Алекшыцы” Уладзімір Карытца і працаўнікі МТК “Алекшыцы”.

Ніна Наддэ, фота аўтара



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *