Рэдакцыя «Бераставіцкай газеты» запрашае прыняць удзел у віктарыне, прысвечанай 76-й гадавіне з Дня Перамогі «Любі і ведай родны край»

80 лет Великой Победы Беларусь помнит Лента новостей Общество

За гады, што мінулі пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны,нямала зроблена дзеля ўшанавання памяці тых, хто прайшоў нялегкі ваенны шлях, хто цаной свайго жыцця падараваў нашчадкам магчымасць жыць пад мірным небам. Створаны мемарыяльныя комплексы, амаль у кожным населеным пункце ўстаноўлены помнікі ці абеліскі, у музеях наладжаны тэматычныя экспазіцыі. А колькі выдазена кніг, прысвечаных падзеям тых далёкіх дзен. У кожным раёне – свая “Памяць”. Праца па ўвекавечванні ваенных подзвігаў працягваецца. У 2020 годзе ў выдавецтве “ЮрСаПрынт” выйшла цікавая кніга “Героі Вялікай Айчыннай вайны ў назвах вуліц Бераставіччыны”,  на вуліцах пасёлка з’явіліся банеры, каб кожны, хто цікавіцца гісторыяй і назвай вуліцы, змог адразу даведацца, чыё імя ёй прысвоена.

Паважаныя чытачы! Рэдакцыя «Бераставіцкай газеты» напярэдадні святкавання 76-ай гадавіны з дня Перамогі прапануе вам праверыць свае веды і адказаць на пытанні віктарыны, прысвечанай гэтай даце. Адказы дасылайце да 12 мая 2021 года з паметай “Віктарына”  на электронны адрас  BG@mail.grodno.by. Пераможцаў чакаюць прызы ад рэдакцыі.

I. Ганарыся сваім імем, вуліца!

1. Ураджэнец Бераставіцкага раёна, Герой Сацыялістычнай працы, заслужаны будаўнік БССР, ганаровы грамадзянін горада Мінска. У 1955 годзе быў назначаны Міністрам будаўніцтва БССР. Яго імя прысвоена Мінскаму дзяржаўнаму прафесійнаму ліцэю будаўніцтва. Аб кім ідзе размова?

2.У 1942 годзе ён стаў камандзірам партызанскай брыгады “Дзядзькі Косці”. Пазней ужо яго імем былі названы дзве партызанскія брыгады. Пасмяротна прысвоена званне “Герой Савецкага Саюза”. Дачка героя-кінарэжысёр-дакументаліст кінастудыі “Беларусьфільм” зняла пра бацьку дакументальны фільм і напісала дакументальны раман “Прозвішча”. Як звалі героя?

3.Назавіце прозвішча сям’і, на сродкі якой у 1944 годзе быў пабудаваны танк Т-34 і названы “Маці-Радзіма”. Баявая машына была накіравана ў часць, у якой служыў сын.

4.Укажыце прозвішча лётчыка, подзвіг якога стаў яркім прыкладам гераізму і  вядомы як “вогненны таран”.

5. Ураджэнец Грузіі, камандзір дывізіі, палкоўнік, які загінуў пры вызваленні Малой Бераставіцы. 9 мая 2018 года ў аграгарадку адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка грузінскаму герою. Назавіце яго імя.

6. Адзін з кіраўнікоў камсамольска-маладзёжнага падполля і партызанскага руху на Гродзеншчыне, чый жыццевы шлях закончыўся   каля вёскі Жорнаўка Бераставіцкага раёна. Удзячныя нашчадкі ўшанавалі памяць, устанавіўшы помнік, а імя прысвоілі прагулачнаму цеплаходу і міжнароднаму турніру па плаванні. Запішыце імя і прозвішча.

7. Дзевятнаццацігадовы юнак, закрыўшы грудзьмі амбразуру нямецкага дзота, загінуў смерцю храбрых. Яго гераічны ўчынак  знайшоў адлюстраванне  ў шматлікіх карцінах і марках. Пра каго ідзе размова?

8. Як звалі генерала-маёра, які ў 1941 быў накіраваны з Масквы ў Беларусь для будаўніцтва сістэмы ўмацаванняў на Беластоцкім выступе і фартоў у раёне горада Гродна і загінуў каля вёскі Макараўцы ў Бераставіцкім раёне ў другі дзень вайны.  

II. Доўгія вёрсты вайны

1.Запішыце назву вёскі ў Бераставіцкім раёне, якую можна назваць “сястрой Хатыні”.

2.Форму якой геаметрычнай фігуры мелі пісьмы, якія дасылалі салдаты дамоў з фронту?

3.Як называлася партызанская група, якая была створана і пачала дзейнічаць пад камандаваннем Івана Кавалёва на Бераставіччыне ў жніўні 1941 года?

4. Якую назву мела наступальная аперацыя, распачатая ў 1944 годзе,у ходзе якой тэрыторыя рэспублікі, у тым ліку і Бераставіцкі раён, была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў?

5. Назавіце імя юнака, загінуўшага ў час вайны, чыя скрыпка захоўваецца сення ў музеі Вавёркі.

6. Укажыце дату вызвалення пасёлка Вялікая Бераставіца ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

7. У якім годзе было прынята рашэнне аб уключэнні Бераставіцкага раёна ў склад Гродзенскай вобласці?

8. Як называецца кніга, выдадзеная да 75-годдзя вызвалення Беларусі ў 2019 годзе,прысвечаная малой радзіме-Бераставіччыне, складзеная з гісторый і ўспамінаў нашых землякоў.

9. Запішыце імя і прозвішча ветэрана, жыхара аграгарадка Пагранічны, старшыні пярвічнай арганізацыі ветэранаў, які 20 красавіка 2021 года сустрэў сваю 94-ую вясну.

10.Як называецца помнік у гонар загінуўшых у час Вялікай Айчыннай вайны, устаноўлены ў пасёлку на вуліцы Леніна?

11. На тэрыторыі Вялікабераставіцкай сярэдняй школы ўстаноўлены помнік-бюст. Каму і за што?

12. Чым у гісторыі беларускага народа знамянальны дзень 3 ліпеня?



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *