Рыхтуемся да Першамая!

Лента новостей

Гэты дзень за ўвесь час свайго існавання стаў сапраўды народным, увайшоў у гісторыю як свята, якое сімвалізуе вясну, мір, працу, патрыятызм, любоў да Радзімы. Першамай па-ра­нейшаму аб’ядноўвае людзей розных прафесій, пакаленняў, перакананняў, надае веры ва ўласныя сілы, дазваляе рэальна ацэньваць як свой асабісты, так і агульны ўклад у будаўніцтва мірнага жыцця на роднай зямлі.
Бясспрэчна, сацыяльнае, эканамічнае і палітычнае развіццё ўсіх краін постсавецкага перыяду змянілася, але стаўленне да свята шмат у чым засталося ранейшым. Для тых, хто меў магчымасць адчуць святочную атмасферу майскіх дэманстрацый і дух таго жыцця, дзень Міру і Працы – настальгія па мінулых часах. Лю­дзям маладзейшым, безумоўна, знаёма сімволіка гэтага дня, але яна ўжо не так закранае іх душу. Для іх свята Працы ў першую чаргу сімвалізуе надыход вясны, навядзенне парадку на зямлі пасля зімы.
У Вялікабераставіцкім дзіцячым яслях-садзе выхаванцам расказваюць аб неабходнасці і важнасці тых ці іншых прафесій, а таксама прывіваюць першыя працоўныя навыкі.
Святлана Ганчарова,
фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *