Рыбацкае шчасце

Лента новостей

У кожнага з нас свае захапленні. У Валянціна Андрушэвіча, трактарыста з раённага вузла электрычных сетак,—гэта рыбная лоўля. Менавіта ёй аддае свой вольны час. На днях на возеры ў раённым цэнтры Валянціну асабліва пашанцавала: на вудачку злавіў карпа вагой 6,5 кілаграма.
Рыбак мяркуе, што ёсць у мясцовым возеры яшчэ большыя рыбіны. І не траціць надзеі злавіць адну з іх.
Марыя ДРАПЕЗА, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *