РУП “Бераставіцкая друкарня” : прадпрыемства малое, але самаакупнае

Лента новостей

Сярод нешматлікіх вытворчых прадпрыемстваў раёна Сярод нешматлікіх вытворчых прадпрыемстваў раёна РУП “Бераставіцкая друкарня” па колькасці занятых, мабыць, самае найменшае – усяго тут працуюць чатыры чалавекі. Аднак з пункту гледжання занятасці насельніцтва і гэта ня-дрэнна. Да таго ж вынікі працы гэтага калектыву таксама добрыя. Прадпрыемства — самаакупнае, абыходзіцца без датацый. Даве-дзеныя планавыя заданні выконваюцца штомесяц. За мінулы год атрымана выручкі ад рэалізацыі прадукцыі і паслуг амаль на 120 мільёнаў рублёў. Ужо за чатыры месяцы бягучага года выручка склала каля 45 мільёнаў рублёў.
Асноўны від прадукцыі, выпускаемай на прадпрыемстве – бланкавая. А галоўнымі яе заказчыкамі з’яўляюцца Бераставіцкая і Свіслацкая цэнтральныя раённыя бальніцы, сельскагаспадарчыя прадпрыемствы раёна. У друкарні можна таксама заказаць каляровую друкаваную прадукцыю. Хацелася б пажадаць калектыву прадпрыемства напярэдадні прафесійнага свята далейшых працоўных поспехаў.
Сяргей ХІЛЮТА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *