«Раёнку» ствараем разам!

Лента новостей

Паважаныя чытачы!
Святкаванне свайго прафе­сійнага дня мы, журналісты «раёнкі», па традыцыі падзяляем з вамі i ў чарговы раз звяртаемся да вас са словамі ўдзячнасці за тое, што вы зноў і зноў, на працягу многіх гадоў, выбіраеце нашу газету. Мы вельмі рады, што да вялікага кола нашых пастаянных падпісчыкаў далучаюцца ўсё новыя чытачы. Хаця, трэба сказаць, што нашаму выданню вельмі няпроста сёння заставацца «на плаву» сярод тысяч друкаваных СМІ, даступных масаваму чытачу. Ды і ў апошні час інтэрнэт паступова пацясняе друкаваную прадукцыю. Сучаснаму чалавеку, асабліва моладзі, прасцей і зручней знайсці неабходную інфармацыю на рознага роду сайтах.Тым не менш, наша «раёнка» жыве і развіваецца. Яе аблічча і змест па меры магчымасцей змяняюцца ў адпаведнасці з патрэбамі і запытамі чытачоў. Ідучы ў нагу з часам, наша выданне па суботах стала выходзіць у колеры, што значна палепшыла ўспрыманне матэрыялаў і здымкаў. У цэлым жа, у адпаведнасці з па­т­ра­баваннямі, што прад’яўляюцца да дзяржаўных органаў друку, дзейнасць “Бера­ставіцкай газеты” накіравана на адлюстраванне найбольш значных падзей, рэалізацыі рашэнняў, што прымаюцца як на ўзроўні дзяржавы, так і вобласці, раёна, органаў мясцовай улады. У цэнтры ўвагі журналістаў – асвятленне актуальных пытанняў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, прапаганда культурна-гістарычнай спадчыны і традыцый, на якія багатая Бераставіччына, услаўленне чалавека працы. Шэраг газетных публікацый прысвечаны найбольш актуальным пытанням развіцця камунальнай сферы, медыцынскага абслугоўвання, сістэмы адукацыі, гандлю і г.д. На старонках раённага выдання перыядычна арганізоўваюцца «круглыя ​​сталы» і «прамыя лініі», на надзённыя тэмы выступаюць супрацоўнікі санэпідслужбы, міліцыі, ДАІ, МНС, ЗАГС, энерганагляду і інш.
Нярэдка на старонках газеты знаходзяць месца тэмы, падказаныя чытачом. У «раёнцы» практыкуюцца рубрыкі, якія непасрэдна адлюстроўваюць масавую работу рэдакцыі з чытачамі: «Рэплікі чытачоў», «Зваротная сувязь», «Чытач пытае», «Вы прасілі расказаць», «Чытач-газета», «Са званка ў рэдакцыю» і інш. У той жа час сярод чытацкай пошты ёсць крытычныя звароты, якія патрабуюць больш дасканалага вывучэння сутнасці праблемы. Яны ў пісьмовым выглядзе адпраўляюцца на рэагаванне адпаведных службаў. Працягнуць жа размову на тую ці іншую тэму можна на сайце «Бераставіцкай газеты», друкаваная і інтэрнэт-версіі якой паспяхова суіснуюць і гарманічна дапаўняюць адна адну.
Паважаныя нашы чытачы і пазаштатныя аўтары! Заставайцеся з намі і надалей! Мы рады супрацоўніцтву з вамі.

Святлана Ганчарова,
загадчыца аддзела пісьмаў



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *