Прыз сімпатый гледачоў— Бераставіцкай школе мастацтваў

Лента новостей

Падведзены вынікі штогадовага рэспубліканскага конкурсу плакатаў “Небяспека— СНІД”, арганізатары якога Міністэрства культуры, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Навучэнцы мастацкага аддзялення Бераставіцкай дзіцячай школы мастацтваў ужо двойчы прымалі ў ім удзел. І на гэты раз—паспяхова. Адзін з пяці дасланых на конкурс твораў—плакат вучаніцы 2-га класа Дар’і Коўган—кампетэнтнае журы адзначыла заахвочвальнай прэміяй.
Галоўная мэта конкурсу—адлюстраваць праз мастацтва плаката глабальную праблему ВІЧ/СНІД, прыцягнуць увагу моладзі да гэтай рэальна існуючай пагрозы, павысіць інфармаванасць падрастаючага пакалення па пытаннях прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі, сфарміраваць бяспечныя і адказныя паводзіны ў грамадстве. Акрамя гэтага, конкурс дае магчымасць вызначыць тыя духоўныя каштоўнасці, якія пануюць у асяроддзі сучаснай моладзі, выявіць пазітыўныя ідэі і забяспечыць іх шырокае, масавае распаўсюджанне. Нездарма лепшыя работы выкарыстоўваюцца ў далейшым для выдання тэматычнай друкаванай прадукцыі: календароў, плакатаў, лістовак, буклетаў і інш.
Сёлета з розных куткоў краіны на конкурс былі дасланы каля 400 работ мастакоў, студэнтаў, выкладчыкаў і навучэнцаў. Пераможцамі сталі 13 удзельнікаў. Шэраг аўтараў, улічваючы сімпатыі гледачоў падчас правядзення экспазіцый, атрымалі заахвочвальныя прэміі. Менавіта такой узнагародай адзначаны і ўдзел Бераставіцкай ДШМ у асобе Дар’і Коўган. Твор дзяўчынкі па-дзіцячы замілавальны, паколькі яго “ге-роі”—сімвалы сёлетняга года– Каты. Адначасова ён перадае правільнае разуменне юнай мастачкай актуальнай праблемы сучаснага грамадства. Плакаты астатніх нашых удзельнікаў—Рамана Проніна (4 кл.), Паліны Місюлі (2 кл.), Кацярыны Кажэцкай (2 кл.) і Елізаветы Лукашэвіч (2 кл.)–таксама вельмі ўдалыя, з глыбокай ідэяй і арыгінальнымі сюжэтамі.
Бліснуць арыгінальнасцю свайго мыслення ў галіне графікі і колеразнаўства юным аматарам выяўленчага мастацтва дапамог настаўнік мастацкага аддзялення Андрэй Францавіч Втарушын.
–Плакат—складаны від графікі, які патрабуе сцісласці, выразнасці і тэхнічнага майсэрства,–сцвярджае ён. –Гэтыя навыкі неабходна доўга шліфаваць і выпрацоўваць.
Дырэктар Бераставіцкай ДШМ Ірына Аляксандраўна Баер ужо павіншавала навучэнцаў з паспяховым удзелам у рэспубліканскім конкурсе. Мы таксама жадаем юным мастакам далейшых творчых вынаходак і перамог.
Святлана
Ганчарова, фота аўтара
На здымку:  Дар’я Коўган, А.Ф.Втарушын (у цэнтры), Раман Пронін, Паліна Місюля, Кацярына Кажэцкая; эскіз плаката Елізаветы Лукашэвіч.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *