Прыдарожнаму сэрвісу быць

Лента новостей

На чарговым пасяджэнні райвыканкама, якое адбылося на мінулым тыдні, былі разгледжаны розныя пытанні жыцця Бераставіччыны.
З інфармацыяй аб развіцці прыдарожнага сэрвісу ў Бераставіцкім раёне ў 2011-2012 гадах выступіла намеснік старшыні райвыканкама Н.Г.Мікульчык.
Адзначалася, што ў 2011-2012 гадах у раёне плануецца адкрыццё 10 аб’ектаў прыдарожнага сэрвісу: аўтазаправачная станцыя, кафэ на 16 пасадачных месцаў, магазін, станцыя тэхнічнага абслугоўвання аўтамабіляў, мыйка грузавых і легкавых аўтамабіляў, ахоўваемая стаянка аўтатранспарту (уласнік аб’ектаў — замежнае таварыства з абмежаванай адказнасцю “Газпрамнафт-Белнафтапрадукт”), кафэ на 12 пасадачных месцаў, пункт шынамантажу (уласнік аб’ектаў — прыватнае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства “Са-мінт”), кафэ, ахоўваемая стаянка (уласнік аб’ектаў — СВК “Алекшыцы”).
Прынята рашэнне аб зацвярджэнні плана развіцця прыдарожнага сэрвісу ў раёне ў 2011-2012 гадах; аб забеспячэнні ўласнікамі аб’ектаў выканання плана і прадстаўленні райвыканкаму да 15 студзеня 2011 года графіка правядзення работ па будаўніцтву аб’ектаў прыдарожнага сэрвісу.
Пераможцы
раённага агляду
вызначаны

Першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання В.У.Хелскі праінфармаваў аб выніках раённага агляду па добраўпарадкаванні машынных двароў і гатоўнасці рамонтна-абслугоўваючай базы сельскагаспадарчых арганізацый Бераставіцкага раёна для работы ў зімовых умовах, пастаноўцы тэхнікі на захоўванне і падрыхтоўцы машынна-трактарнага парку да вясенне-палявых работ у 2011 годзе. На аснове Інструкцыі аб арганізацыі і правядзенні раённага агляду райвыканкамам прынята рашэнне аб прызнанні пераможцамі СВК “Алекшыцы”, імя Варанецкага, “Цецяроўка” і прэміраванні грашовай прэміяй у памеры 30, 20 і 10 базавых велічынь адпаведна. Рэкамендавана праўленням сельгаскааператываў-пераможцаў выплаціць кіраўнікам і галоўным інжынерам з агульнай сумы прэмій па 25%, загадчыкам майстэрань і машынных двароў па 10%, прэміраваць спецыялістаў і механізатараў, прыняўшых актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні раённага агляду. Рэкамендавана праўленню СВК “Макараўцы” прэміраваць кіраўніка, спецыялістаў і механізатараў, прыняўшых актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемства.
Рознае…
Зацверджаны план арганізацыйнай работы райвыканкама на будучы год. Кантроль за яго рэалізацыяй ускладзены на кіраўніка спраў – начальніка кіравання справамі райвыканкама.
Заслухана інфармацыя начальніка Бераставіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях установы “Гродзенскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь” А.М.Гарнастаева аб абароне насельніцтва і тэрыторыі раёна ад надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару. Інфармацыя прынята да ведама. Зацверджаны мерапрыемствы па ўдасканаленні абароны насельніцтва і тэрыторыі раёна ад надзвычайных сітуацый на 2011-2012 гады. Даручана фінансаваму аддзелу райвыканкама пры зацвярджэнні бюджэту раёна на бягучы год прадугледзець фінансаванне дадзеных мерапрыемстваў. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскладзены на камісію па надзвычайных сітуацыях пры райвыканкаме і начальніка РАНС А.М.Гарнастаева. Інфармацыя аб ходзе выканання дадзенага рашэння будзе заслухана на пасяджэнні выканкама ў снежні 2011 года.
Праняты рашэнні: аб пастаноўцы на ўлік пярвічнай арганізацыі аддзялення ААТ “Белаграпрамбанк” у г.п.В.Бераставіца РГА “Белая Русь”, аб дачы згоды Бераставіцкаму ўнітарнаму камунальнаму прадпрыемству бытавога абслугоўвання насельніцтва на адкрыццё комплексна-прыёмнага пункта, размешчанага па адрасу: Бераставіцкі раён, в.Кватары, вул.Лясная,4 для ажыццяўлення бытавога абслугоўвання насельніцтва і на закрыццё КПП у в.Паплаўцы і інш.



1 комментарий по теме “Прыдарожнаму сэрвісу быць

  1. лучше че-нибудь другое построили.
    не та страна. нужна какая-нибудь развлекаловка.(ха)

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *