Провады зімы ў Старадварэцкім яслях-садзе-базавай школе

Лента новостей

15 лютага ў Старадварэцкім яслях-садзе-базавай школе прайшло свята Провадаў зімы, якое яшчэ называюць Масленіцай. Масленіца – старажытнае народнае свята, якое праходзіла весела і шумна. Весела і цікава прайшло яно і ў нас. Мы апынуліся на народным беларускім свяце, дзе дзяўчаты спявалі песні-вяснянкі, вадзілі карагоды, развітваліся з зімой, якая не хацела ўступіць месца вясне, сустракалі песнямі і карагодам вясну, удзельнічалі ў конкурсах загадак, віктарыне “Вясновыя народныя і хрысціянскія святы”. За правільныя адказы вучні атрымлівалі салодкія падарункі. У канцы свята нас пачаставалі смачнымі блінамі. Сонечнае надвор’е спрыяла радаснаму і бадзёраму настрою. Закончылася свята дыскатэкай.

Надзея Лазарчык, вучаніца Старадварэцкага ясляў-сада-БШ

****

BBK DIGITAL CAMERA“Сёння ў нашай хаце свята” –пад такой назвай адбыліся беларускія вячоркі ў старэйшай групе Старадварэцкага ясляў-сада-БШ. Мэтай мерапрыемства было пашырэнне ведаў дашкольнікаў аб спадчыне беларусаў праз абрады, песні, прыказкі; развіццё цікавасці дзяцей і бацькоў да беларускай мовы, яе выразнасці на матэрыялах беларускага фальклору, выхаванне любові да свайго роднага краю.

На працягу свята дзеці выконвалі беларускія песні, танцы, прыпеўкі, гулялі ў беларускія гульні, чыталі вершы, прыказкі аб працы. У госці да гаспадыні завіталі не толькі дзеці, але і бабуля Ганна з унучкай Алесяй, дзед Цімох, Лявон з Лявоніхай і Несцерка. Яны весялілі гасцей і расказвалі цікавыя гісторыі. Усе ўдзельнікі былі апрануты ў беларускае адзенне, што прыдавала святу ўрачыстасць і натхненне. На вячоркі былі запрошаны мамы і таты, якія не толькі прысутнічалі, але і прымалі актыўны ўдзел у мерапрыемстве: рабілі з паперы розныя вырабы, танцавалі польку-трасуху. Напрыканцы свята ўсе разам загадвалі жаданні і частаваліся смачным святочным пірагом.
Хацелася б сказаць вялікі дзякуй за дапамогу ў арганізацыі беларускіх вячорак вучням школы і мастацкаму кіраўніку Старадварэцкага ДК і НТ.
Святлана Прэдка, выхавальнік Старадварэцкага ясляў-сада-БШ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *