Працэсія Божага Цела ў Вялікай Бераставіцы

Лента новостей

SAM_0976SAM_0731SAM_0745SAM_0761SAM_0772SAM_0800 SAM_0807 SAM_0816SAM_0825SAM_0845SAM_0872SAM_0881 SAM_0887SAM_0898 SAM_0902SAM_0915SAM_093926 мая, ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, вернікі парафіі Перамянення Пана ў Вялікай Бераставіцы прайшлі вуліцамі гарадскога пасёлка  эўхарыстычнай  працэсіяй.

Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста называюць яшчэ святам Божага Цела, яна адзначаецца ў чацвер пасля Найсвяцейшай Троіцы, таму што менавіта ў чацвер Хрыстос устанавіў сакрамант Эўхарыстыі (у Вялікі чацвер).
Пасля вячэрняй святой Імшы сотні вернікаў разам са святарамі а.Вальдэмарам Слотам і а.Анджэем Іадкоўскім  прайшлі вуліцамі  райцэнтра, каб публічна падзякаваць Богу за ўсе дары, атрыманыя ад Яго, і  вызнаць сваю веру ў прысутнасць Езуса ў Найсвяцейшым Сакраманце. Працэсія затрымлівалася каля чатырох алтароў, дзе чыталіся фрагменты Евангелля і адбывалася бласлаўленне Найсвяцейшым Сакрамантам.

Асаблівую ўрачыстасць працэсіі надавала прысутнасць дзяцей, якія прынялі напярэдадні ў нядзелю сакрамант Першай Камуніі, і ў сваіх святочных белых уборах разам с дарослымі праслаўлялі Бога, даючы гэтым не толькі сведчанне сваёй веры, але і заахвочваючы іншых не баяцца паказваць сваю прыналежнасць да Хрыстовага Касцёла.

Ірына Міклаш, фота аўтара

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *