Працавіты механізатар СВК “Цецяроўка”

Лента новостей

IMG_0016У кожнай гаспадарцы шмат людзей, якія ствараюць сапраўдны моцны яе касцяк. Асабліва прыемна, калі працавітасцю і стараннасцю вылучаецца чалавек малады. Нямала добрых слоў мне давялося пачуць у адрас механізатара СВК “Цецяроўка” Дзмітрыя Касьяна (на здымку), які нядаўна ўносіў мінеральныя ўгнаенні. Галоўны аграном гаспадаркі Віктар Белабокі расказаў, што такі від работ патрабуе асаблівай адказнасці. Строга разлічваецца норма ўнясення, і трактарыст выконвае пастаўленую задачу ў адпаведнасці з тэхналогіяй.
На працягу года Дзмітрый заняты на розных работах. Гэта і культывацыя, і адвозка сенажу, усё, што яму даручаць, робіць добра, якасна, без затрымкі.
Пра тое, што ў мясцовага хлопца гэта “ў крыві”, адзначаюць многія, хто яго ведае. Дзмітрый працавіты, добры, ветлівы, спакойны хлопец. Карані яго тут, на гэтай зямлі. У калгасе раней працавалі яго бабуля і дзед, а таксама бацькі. Бацька ўсё жыццё адпрацаваў трактарыстам, таму для Дзмітрыя такі занятак не ў навінку.
Ніна Наддэ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *