Праводзілі з карысцю вольны час наведвальнікі ТЦСАН Бераставіцкага раёна

Лента новостей

У мінулую пятніцу ў Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Бераставіцкага раёна  адбылося пасяджэнне клуба “Агеньчык”.

У рамках клуба прайшла творчая сустрэча бераставіцкай паэтэсы Алы Лагоды з наведвальнікамі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту. Імпрэза, якая была прымеркавана  да Года малой радзімы, прайшла пад назвай «Родная зямля». Акцэнт сустрэчы быў зроблены на тэму роднай прыроды ў творчасці паэтэсы, прагучалі вершы і песні ў выкананні самога аўтара.

Ала Іванаўна таксама пазнаёміла прысутных са сваёй новай песняй на роднай мове «Ой ты, доленька мая!». А скончылася пасяджэнне сумесным выкананнем ужо шмат каму вядомай песняй «Бераставіца».

 

***

А ў аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў ТЦСАН Бераставіцкага раёна прайшоў занятак з элементамі трэнінгу «Як завязаць і падтрымаць сяброўскія адносіны». Сустрэча адбылася ў рамках клуба «Зразумей мяне».

Наведвальнікі аддзялення з дапамогай псіхолага атрымалі магчымасць развіць свае камунікатыўныя здольнасці, а таксама пазнаёміцца бліжэй ў вольнай, сяброўскай абстаноўцы.

Анжаліка Дудко, фота аўтара і Надзеі Кулікоўскай

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *