Урачыстае адкрыццё фестывалю праваслаўнай культуры “Кладзезь” адбылося 5 мая на цэнтральнай плошчы г.п.В.Бераставіц
Хрэсным ходам ад храма Свяціцеля Мікалая Цудатворцы да плошчы гарпасёлка распачалося свята радасці і дабрыні. Фестываль будзе праходзіць у Вялікай Бераставіцы з 5 па 13 мая па бласлаўленні архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Арцемія і пры падтрымцы органаў мясцовай улады. У храме Свяціцеля Мікалая Цудатворцы ўвесь гэты час будзе знаходзіцца ікона з часціцамі мошчаў святога велікамучаніка і лекара Панцеляймона – заступніка хворых і ўрачоў. Усе жадаючыя змогуць памаліцца гэтаму святому ў мясцовай царкве.
Настаяцель храма Свяціцеля Мікалая Цудатворцы айцец Віталій павітаў усіх бераставічан, якія сабраліся на плошчы гарпасёлка, арганізатараў і ўдзельнікаў фестывалю, а потым адслужыў малебен на пачатак добрых спраў і запрасіў усіх непасрэдна ў храм, дзе планавалася прачытаць акафіст святому велікамучаніку і лекару Панцеляймону.
Урачыстае адкрыццё фестывалю ўпрыгожылі музычныя нумары царкоўнага хору храма Свяціцеля Мікалая Цудатворцы і работнікаў Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.
Аб мэтах і задачах фестывалю “Кладзезь” расказала адна з яго арганізатараў, старшая сястра Надзея.
Яна адзначыла, што фестываль праводзіцца ў Беларусі з 2008 года. Гэта царкоўна-грамадс
І сапраўды, арганізатары не абмежаваліся толькі выставай-кірмашо
9-10 мая самых маленькіх жыхароў райцэнтра чакаюць прадстаўленні лялечнага тэатра “Батлейка”.
Насычанымі мерапрыемствамі і сустрэчамі з цікавымі людзьмі будуць дні і пасля выхадных. Падрыхтаваная арганізатарамі духоўна-асветніц
Пэўную цікавасць вызывае выстава- кірмаш, на якой прадстаўлена прадукцыя майстэрняў Свята-Елісавецін
Святлана Ганчарова, фота аўтара