“Праваслаўныя традыцыі ў духоўна-асветніцкай рабоце бібліятэк”

Лента новостей

14– такой была тэма “круглага стала”, які адбыўся ў аўторак, 26 мая, у чытальнай зале райбібліятэкі імя Кавалеўскага.
Удзельнікі сустрэчы – біблія­тэкары сельскіх, школьных, інтэграваных бібліятэк раёна, а таксама благачынны Бераставіцкай акругі, настаяцель храма прападобнай Еўфрасінні Полацкай аг.Пагранічны протаіерэй Сергій Шэлест, настаяцель храма Свяціцеля Мікалая Цудатворцы г.п.В.Бераставіца протаіерэй Віталій Яроміч і матушка Галіна. Падчас гутаркі ўздымаліся розныя пытанні духоўнага характару, але найперш размова датычылася месца і ролі Вялікага князя Уладзіміра ў цывілізаваным развіцці Русі, звязаным з прыняццем хрысціянства. Дарэчы, як вядома, сёлета ўвесь славянскі праваслаўны свет шырока адзначае 1000-годдзе з дня канчыны святога роўнаапостальнага Вялікага князя Уладзіміра, Хрысціцеля Русі. Не менш шырока, чым само 1000-годдзе Хрышчэння Русі.
Князь Уладзімір з’яўляецца для нас, славян, аб’ядноўваючай фігурай. У свой час ён адчуў, што славянам патрэбна рэлігія, якая б мела пэўную глыбіню ўнутранага зместу, багаслоўскае абгрунтаванне і адпаведны велічны знешні выраз. Менавіта ў праваслаўі ён убачыў сукупнасць знешніх выразных сродкаў – архітэктуры, жывапісу, іканаграфіі, музыкі – і глыбокага ідэйнага зместу, якія даюць 15 18 19 20 22 24 25магчымасць у поўнай меры праявіцца нацыянальнай самасвядомасці.
Прайшло цэлае тысячагоддзе. За гэты час праваслаўная вера прайшла праз многае: былі перыяды ганенняў і праследаваняў, быў і назіраецца сёння перыяд пэўнага росквіту і развіцця.
Пра гэта, у прыватнасці, гаварыла дырэктар Бераставіцкай РЦБС Таццяна Марцішэвіч, адкрываючы пасяджэнне “круглага стала”. А настаяцель храма Свяціцеля Мікалая Цудатворцы г.п.В.Бераставіца Віталій Яроміч пазнаёміў бібліятэкараў з гісторыяй і сучаснасным станам праваслаўнага жыцця на Бераставіччыне.
Ён адзначыў, што першае пісьмовае ўпамінанне аб храме ў Бераставіцы датычыцца 1654 года. Драўляныя храмы меліся таксама ў Малой Бераставіцы, Алекшыцах і іншых населеных пунктах.
Варта адзначыць, што ў Бераставіцы быў яшчэ адзін праваслаўны храм – Спаская царква. У 1863 годзе царскім указам быў зачынены бераставіцкі касцёл, а ў 1866 годзе ён быў перададзены праваслаўнай царкве.
З пачаткам Першай сусветнай вайны маёмасць Спаскай царквы была эвакуіравана ўглыб Расіі. А палякі, якія прыйшлі да ўлады, вярнулі будынак каталікам. У той перыяд выехала вялікая колькасць праваслаўнага духавенства. Былі вывезены найбольш каштоўныя абразы, званы, архівы. Многія з вывезеных каштоўнасцей за час эвакуацыі былі страчаны, у прыватнасці, бясследна знік Каложскі абраз Божай Маці. Лютаўскі, а затым кастрычніцкі пераварот 1917 года, адкрыў зусім новы перыяд у жыцці праваслаўных вернікаў. Бальшавікамі царква была фактычна пастаўлена па-за законам. Нябачныя па сваёй жорсткасці ганенні абрынуліся на тых, хто спрабаваў захаваць веру. Але ў Заходняй Беларусі праваслаўныя не адчувалі такіх ганенняў. Яны пазбавіліся толькі тых храмаў, якія раней былі пераабсталяваны з касцёлаў.
З пачаткам Другой сусветнай вайны Заходняя Беларусь увайшла ў склад СССР і рэпрэсіі на веру не прымусілі сябе доўга чакаць. Праваслаўе было пастаўлена ў жорсткія ўмовы выжывання. У гэты час пацярпеў у в. Гарбачы протаіерэй Сямён Камінскі.
Новая хваля ганенняў на праваслаўныя цэрквы ў Заходняй Беларусі рушыла ў 60-х гадах 20 стагоддзя. У гэты час былі зачынены амаль усе праваслаўныя храмы Бераставіцкага раёна. Засталіся толькі два: Дзімітраўская царква ў Малой Бераставіцы і Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы ў Масалянах.
Сітуацыя змянілася толькі пасля маштабнага святкавання 1000-годдзя Хрышчэння Русі. Зноў адкрываліся храмы, у тым ліку і на Бераставіччыне.
Удзельнікі “круглага стала” актыўна абмяркоўвалі інфар­мацыю айца Віталія, задавалі яму шмат пытанняў з гісторыі прыходаў Бераставіцкай акругі.
У працяг размовы загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу Бераставіцкай ЦРБ Алена Огер паведаміла гістарычныя звесткі пра князя Уладзіміра, пра яго супярэчлівыя ўчынкі і шлях да веры. Паганства не адказвала, ды і не магло адказваць высокім духоўным запытам, у ім не было нейкай светапогляднай універсальнасці.
Святы князь Уладзімір невыпадкова называецца роўна­апостальным. Не будучы свяці­­целем па сану, ён стаў свяцільнікам для ўсіх акружаючых, уяўляючы прыклад добрага і набожнага хрысціянскага жыцця. Князь Уладзімір прыняў святую праваслаўную веру і, нібы бясцэнны дар, паднёс яе свайму народу.
Благачынны Бераставіцкай агругі, настаяцель храма прападобнай Еўфрасінні Полацкай аг.Пагранічны, протаіерэй Сергій Шэлест растлумачыў прысутным, чаму Вялікі князь Уладзімір названы святым. Айцец Сергій звярнуў увагу на тое, што сёння вельмі важна сумеснымі намаганнямі і бацькоў, і настаўнікаў, і бібліятэ­караў, і святароў своечасова накіроўваць падрастаючае пакаленне да сапраўдных духоўных каштоўнасцей, прывіваць моладзі асновы веры, заснаванай на міласэрнасці і любові. “Начни с себя, ибо нет иного пути …”, – гэта словы Ісуса Хрыста, якімі, на думку айца Сергія, трэба кіравацца ў любых пачынаннях.
Удзельнікі “круглага стала” пазнаёміліся таксама з вопытам работы калег з Пагранічнай і Алекшыцкай сельскіх бібліятэк па духоўнаму выхаванню насель­ніцтва, з прыкладамі супрацоў­ніцтва ў гэтай справе з мясцовымі святарамі. Увага прысутных была звернута на выставу літаратуры, прысвечанай князю Уладзіміру, Хрышчэнню Русі і гісторыі Права­слаўнай Царквы ў Беларусі, падрыхтаванай з фондаў раённай бібліятэкі і бібліятэкі прыходу храма Свяціцеля Мікалая Цудатворцы г.п. В. Бераставіца. А бібліятэкар чытальнай залы Марына Белабокая зрабіла агляд тэматычнай літаратуры.

Святлана Ганчарова



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *