Польскія фермеры наведалі Бераставіччыну

Лента новостей

IMG_2768 1 IMG_2774 7 IMG_2777 1 IMG_2781 1 IMG_2786 1 IMG_2789 1 IMG_2790 IMG_2794 1Па запрашэнні Гродзенскай абласной асацыяцыі фермераў 8 чэрвеня наш раён наведала група фермераў з прыгранічных рэгіёнаў Польшчы. Паездка была арганізавана Польскім саюзам фермераў, і канчатковай мэтай яе з’яўлялася наведванне сельскагаспадарчай выставы ў Мінску “Белагра-2016”.
Паміж Гродзенскай абласной асацыяцыяй фермераў і Польскім саюзам фермераў існуе пагадненне аб супрацоўніцтве. Польскі саюз фермераў быў заснаваны ў 2015 годзе. Ён ажыццяўляе сваю дзейнасць у галіне абароны індывідуальных гаспадарак, правоў і эканамічных і сацыяльных інтарэсаў сваіх членаў і іх сем’яў. Саюз фермераў дзейнічае на карысць эканамічнага і сацыяльнага развіцця польскай вёскі і сельскай гаспадаркі.
— У склад нашай дэлегацыі, — гаворыць кіраўнік групы Войцех Краснодэмбскі, — уваходзяць фермеры з Бельска Падляскага, Саколува Падляскага і Бялэй Падляскі. Асноўны від іх дзейнасці – раслінаводства і жывёлагадоўля. Я асабіста маю 340 гектараў ворыўнай зямлі і займаюся раслінаводствам. Мне вельмі падабаецца ў Беларусі. Тут проста наладзіць кантакты з людзьмі, у нас блізкія мовы і культуры. Мяркую, што нам неабходна развіваць супрацоўніцтва, а беларускі народ найбольш прыязны для палякаў.
Станіслаў Ойдана, фермер з-пад Гайнаўкі, які займаецца свінагадоўлей, падзяліўся праблемамі, якія ўзніклі з-за афрыканскай чумы свіней. Ён стаіць перад выбарам: або адмовіцца ад сваёй дзейнасці і атрымаць рэкампенсацыю з бюджэту, або падпісаць пагадненне аб захаванні ўсіх мер перасцярогі пры далейшым утрыманні ў сваёй гаспадарцы гэтых жывёл.
Гасцей сустракалі старшыня Гродзенскай абласной асацыяцыі IMG_2807 2фермераў Бернард Тодрык і кіраўнік фермерскай гаспадаркі Рамуальд Глякоўскі. Рамуальд Глякоўскі расказаў гасцям, што яго гаспадарка займаецца вырошчваннем прадукцыі раслінаводства на 36 гектарах.
З вялікай зацікаўленасцю польскія аграрыі азнаёміліся з машынна-трактарным паркам гэтай фермерскай гаспадаркі. Рамуальд Мечыслававіч паказаў таксама пункт па перапрацоўцы збожжа.
У раённым цэнтры госці наведалі Музей Вавёркі. Экскурсія, якую правёў навуковы супрацоўнік Мікалай Пацэнка, выклікала ў іх вялікую зацікаўленасць. Асабліва, калі яны даведаліся пра многія моманты з сумеснага гістарычнага мінулага, пра тое, што з Вялікай Бераставіцай былі цесна звязаны вядомыя дынастыі Хадкевічаў і Касакоўскіх. Госці зрабілі сімвалічны падарунак вавёрцы, а ў адказ атрымалі ад супрацоўнікаў музея кнігу “Памяць” і фотаальбом “Вялікая Бераставіца і ваколіцы”. Потым для іх была арганізавана экскурсія па гарадскому пасёлку.
Далей маршрут гасцей з Польшчы пралёг у аграфірму “Стары Дворац”, дзе дырэктар гаспадаркі Віктар Байрак і галоўны аграном Дзмітрый Захарчук расказалі, як наладжана вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі ва ўмовах буйной гаспадаркі. Польскім фермерам паказалі мехмайстэрню і зернесушыльны комплекс. Іх вельмі ўразілі сучасная рамонтная база, чысціня і парадак у майстэрні, эстэтыка афармлення кабінетаў.
Па завяршэнні візіту госці выказалі задавальненне ад убачанага, а наступным днём адправіліся ў Мінск на выставу “Белагра-2016”, да якой усе яны праяўлялі вельмі вялікую зацікаўленасць.
Сяргей Хілюта,
фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *