Першае паўгоддзе ў аграфірме «Стары Дворац» удалае

Лента новостей

У кожнай гаспадарцы шмат увагі надаюць нарыхтоўцы кармоў, не выключэнне і аграфірма “Стары Дворац”. Менавіта ад таго, ці будзе іх у дастатку і належнай якасці, залежыць далейшае развіццё жывёлагадоўлі. Нарыхтавалі ўжо 1069 тон кармавых адзінак, а гэта 113,2 % да мінулагодняга такога ж часу. У гэтым годзе купілі і новы абмотчык рулонаў, каб захоўваць кармы.
Павялічыўся за першае паўгоддзе надой на карову – дасягнуў 3052 кілаграмаў. Рост у адпаведнасці з першым паўгоддзем склаў 109,6%. Таварнасць малака ў гэтай гаспадарцы – 93,7%. А галоўны здабытак жывёлаводаў – тое, што гатункам «экстра» здадзена 95% сыравіны. Гэта самае лепшае малако, адпавядае еўрапейскім стандартам. Менавіта за такой сыравінай будучае, і іншыя гаспадаркі нашага раёна могуць браць у такім пачынанні з аграфірмы “Стары Дворац” добры прыклад.
Ад рэалізацыі прадукцыі за 6 месяцаў атрымалі 845 мільёнаў рублёў прыбытку. Гэта добрыя грошы. А чыстага прыбытку ў першым паўгоддзі тут атрымана 1 мільярд 322 мільёны. Больш чым у два разы ўзрасла выручка. Рэнтабельнасць дасягнула 21,5%. Гэта адзін з лепшых паказчыкаў па раёне (СВП “АграМір” – 39,1%, СВК імя Варанецкага – 27,9%, СВК “Алекшыцы” – 23,3%). Рост валавой прадукцыі ў супастаўных цэнах за першае паўгоддзе дасягнуў 111,8% да такога ж леташняга перыяду.
Як і ва ўсіх гаспадарках рэспублікі, адчуваюць працаўнікі аграфірмы сапраўдны дыскамфорт ад таго, што дажджлівае надвор’е перашкаджае ў аптымальны тэрмін сабраць уражай збожжавых. Усяго тут 8 камбайнаў, нагрузка на адзін складае 178 гектараў. Нядаўна тут купілі новы камбайн КЗС – 1218. А з імпартных ёсць старыя ўжо “Нью –Холанд” і “Бізон”.
Ніна Наддэ



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *