Педагогі Бераставіччыны атрымалі віншаванні на ўрачыстым мерапрыемстве

Лента новостей

Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню настаўніка, прайшло 5 кастрычніка ў раённым Доме культуры. Выстава, арганізаваная ў фае РДК, прадставіла творчыя захапленні педагогаў раёна. А далей удзельнікі мерапрыемства на віртуальным экспрэсе адправіліся ў невялікае кругашкольнае падарожжа, каб наведаць кожную ўстанову адукацыі і адзначыць лепшых у сваёй прафесіі. На прыпынках педагогаў чакалі музычныя падарункі і віншаванні, з якімі да іх звярнуліся старшыня раённага Савета дэпутатаў Міхаіл Пісарык, начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Алена Буткевіч, загадчык аддзела рознічнага бізнесу ЦБУ №401 філіяла №400 ГАУ ААТ “АСБ Беларусбанк” Віталій Бубенін, старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Таццяна Петрулевіч. Атрымалі прысутныя і прывітальны ліст ад дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Мастоўскай выбарчай акрузе №56 Анатолія Коханава.

Падвёў вынікі імправізаванага аб’езду намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Чыкун, які павіншаваў педагогаў са святам і перадаў падарункі ад упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна. Кожная ўстанова адукацыі атрымала з нагоды свята набор посуду і торт.

Ірына МІКЛАШ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *