Па адпачынак — у Пархімаўскі Дом культуры

Лента новостей

На працягу апошніх гадоў паміж Пархімаўскім Домам культуры і вольнага часу і мясцовай установай адукацыі наладжана цеснае творчае супрацоўніцтва. Праяўляецца гэтае супрацоўніцтва і ў выхаваўча-аздараўленчай дзейнасці. Як толькі пачынаюцца летнія канікулы, дырэктар Пархімаўскага ДКіВЧ І.М.Дзярнейка па дамоўленасці з настаўнікамі рыхтуе праграму забаўляльна-пазнавальных мерапрыемстваў для наведвальнікаў прышкольнага аздараўленчага лагера. Вось і сёлета дзеці з лагера што-дзень наведвалі Дом культуры, дзе для іх быў наладжаны прагляд мультфільмаў і казак, якія дэманстраваліся праз мультымедыйны праектар, праводзіліся цікавыя гульнявыя дыскатэкі. Напэўна, школьнікам спадабаліся і гульня з абрадавымі элементамі “Мядовы Спас”, падчас якой гаспадыня клуба частавала іх блінамі, і вясёлая сустрэча з казачнымі персанажамі Бабай-Ягой і Кікімарай, і шэраг іншых запамінальных сюжэтаў і мерапрыемстваў. За гэта Ірыне Мікалаеўне ўдзячны і дзеці, і педагогі школы.
Святлана Ганчарова



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *