Падтрымка падсобных гаспадарак на Бераставіччыне

Лента новостей

Дынамічнае развіццё асабістых падсобных гаспадарак станоўча ўплывае на развіццё эканомікі ў цэлым. Нават тыя нашы мясцовыя жыхары, якія ў аграгарадках і райцэнтры вырошчваюць бульбу, агародніну, трымаюць кароў, свіней і забяспечваюць свае сем’і, а таксама прадаюць рэшткі прадукцыі, уносяць сваю “лепту” ў такую патрэбную ўсім нам справу. Акцэнт на гэта робіцца не толькі ў нас. Праблема актуальная для многіх. Не толькі ў сельскай мясцовасці, але ў перспектыве і ў буйных гарадах свету ў сувязі з ростам насельніцтва і суадносна павелічэннем патрэбы ў прадуктах харчавання, будуць выкарыстоўвацца ўсе магчымыя варыянты.
У нашым раёне дзейнічае Праграма развіцця і падтрымкі асабістых падсобных гаспадарак грамадзян Бераставіцкага раёна на 2011 – 2015 гады. Распрацавана яна была не выпадкова. А з улікам патрабаванняў часу ў ёй прадугледжваюцца канкрэтныя крокі па спрыянні жыхарам раёна ў гэтай важнай справе. Мэтай яе з’яўляецца развіццё і падтрымка асабістых гаспадарак, забеспячэнне занятасці насельніцтва, паляпшэнне ўмоў яго жыцця, падтрымка харчовай бяспекі дзяржавы. Гэта некалі заможных гаспадароў аб’яўлялі “кулакамі” і раскулачвалі, зараз жа дзяржава з павагай ставіцца да працавітых людзей, якія могуць служыць добрым прыкладам іншым.
Бераставіцкай раённай інспекцыяй па насенняводству, каранціну і ахове раслін пастаянна даюцца кансультацыі насельніцтву, як вырасціць добры ўраджай на асабістых участках, як аберагаць расліны ад захворванняў. Гандлёвай сеткай спаўна задавольваюцца патрэбы людзей у продажы ім насення.
Гаспадаркамі кожны год аказваюцца паслугі па пасадцы і апрацоўцы бульбы насельніцтву, а таксама своечасовая дапамога пры ўборцы ўраджаю. Ніхто не застаецца без увагі. А СВК “Малабераставіцкі элітгас” у мінулым годзе прадаў насельніцтву 1042 тоны харчовай і насеннай бульбы, за 2 месяцы гэтага – 253. Гэта не намнога менш, чым гаспадаркам і арганізацыям. Элітны насенны матэрыял служыць залогам добрага ўраджаю другога беларускага хлеба.
У 2012 годзе ў раёне плануецца закупіць у насельніцтва сельскагаспадарчай прадукцыі: 400 тон бульбы, 200 тон агародніны, 2 тысячы тон малака, 500 галоў маладняку буйной рагатай жывёлы і іншае.
Ніна Наддэ



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *